7 сакавiка 2021, Нядзеля, 6:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка ў шоку: Бранская вобласць сабрала бульбы больш, чым уся Беларусь

85
Сямашка ў шоку: Бранская вобласць сабрала бульбы больш, чым уся Беларусь

Амбасадар Беларусі ў Расеі быў уражаны ўраджаем бульбы ў Бранскай вобласці.

Амбасадар Беларусі ў Расеі і па сумяшчальніцтве віцэ-прэм'ер нелегітымнага ўрада Уладзімір Сямашка быў уражаны ўраджаем бульбы ў Бранскай вобласці. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам расейскага рэгіёну Аляксандрам Багамазам, паведамляе прэс-служба ўрада Бранскай вобласці.

«Я хачу адзначыць, што за апошнія некалькі гадоў Бранская вобласць здзейсніла велізарны эканамічны рывок, з датацыйнай ператварылася ў самадастатковы рэгіён! Я быў уражаны, калі даведаўся, што вы сабралі 1,2 млн тон бульбы, больш, чым уся Рэспубліка Беларусь! Гэта сапраўды велізарны рывок!», - заявіў Уладзімір Сямашка пад час рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам рэгіёну.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».