18 красавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеграм-канал Нехта расказаў пра новыя злівы перамоў найбліжэйшага атачэння Таракана

36
Тэлеграм-канал Нехта расказаў пра новыя злівы перамоў найбліжэйшага атачэння Таракана

Працяг будзе.

Сцяпана Пуцілу, аўтара вядомага тэлеграм-канала Нехта, спыталі, хто яму злівае гутаркі людзей з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі.

Нагадаем, у сетцы апублікаваны ўжо чатыры тэлефонныя размовы прыяцеляў Лукашэнкі. У апошніх двух гучыць голас прэс-сакратаркі ўзурпатара Наталлі Эйсмант. Яна то дамаўляецца з кіраўніком ФХБ Дзмітрыем Баскавым аб супольнай паездцы ў двары Менска для зразання бел-чырвона-белых стужак у кампаніі віна «Масандра». То, сазвоньваецца ўжо з, відавочна, асабістым ахоўнікам Лукашэнкі Мікалаем Латышэнкам, скардзіцца на самаадчуванне, прызнаецца, што падазрае ў сябе каранавірус, і раскрывае цікаўныя падрабязнасці пра чыноўнікаў з адміністрацыі Лукашэнкі.

Хто перадае Сцяпану Пуцілу і ягонай камандзе запісы размоў, дакладна невядома. Журналісты і палітычныя аналітыкі дапускаюць, што гэта робяць спецслужбы - беларускія, расейскія ці заходнія. А як гэта каментуе сам Сцяпан?

«Сапраўды, мы дакладна не ведаем, хто гэта і з якой мэтай гэта робіць, - заявіў ён у эфіры тэлеканала «Белсат». - На жаль, гэты чалавек, які дасылаў і дасылае нам файлы, не прадставіўся - і не адказвае на пытанні, якія не тычацца ўдакладнення падрабязнасцяў, калі была гэта размова [на допісы] і гэтак далей. Але затое мы бачым усю сістэму [ўлады] наскрозь. І важна падкрэсліць, што гэта толькі пачатак».

Пуціла не выключае, што тэлефонныя размовы яму злівае «смяльчак», які разумее, што сістэма разбураецца, і загадзя напрацоўвае сабе балы ў Новай Беларусі. «А можа, гэта людзі, якія хочуць зарабіць, - працягнуў Сцяпан. - Адкрыю таямніцу: нам працягваюць дасылаць падобныя файлы і сказалі, што ёсць вельмі-вельмі гарачыя [асобнікі], якія здзівяць усю Беларусь. Але яны ўжо будуць платнымі.

Я суму называць не буду, але скажу, што праца вядзецца, і ёсць людзі, якія выказалі жаданне праспансаваць вось гэтыя новыя злівы. Таму што чалавек сказаў, што ён вельмі рызыкуе. Таму, магчыма, чалавек сапраўды ў сістэме».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках