16 красавiка 2024, aўторак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйкам «Беларуськалія»: У страйк сыходзяць найлепшыя

6
Страйкам «Беларуськалія»: У страйк сыходзяць найлепшыя

Дастаткова 500 такіх спецыялістаў, каб пакінуць улады без даходаў ад экспарту калійных угнаенняў.

Страйкам «Беларуськалія» распавёў аб поспехах страйку на прадпрыемстве:

«Успомніце, яшчэ 2 месяцы таму як толькі не называлі наш горад. І шахцёраў. А цяпер - самы сур'ёзны страйкавы камітэт у Беларусі.

Што такое 101 чалавек для прадпрыемства. Падумаеш, чарга пад дзвярыма стаіць. І як, замянілі ўжо? Няўжо? Няма каму працаваць! Ды не можа быць…

Вось так напраўду выглядае сітуацыя. Сыходзяць у страйк найлепшыя. Тыя, хто думаюе, працавітыя, адказныя. І за імі яшчэ больш сыдзе. На праўду, каб прадпрыемства спынілася, не трэба 17 000 чалавек. Дастаткова 500 найлепшых. Нават калі вы не сышлі сёння, учора ці заўтра, то гэта не значыць, што вы згодныя заплюшчыць вочы і «перагарнуць старонку».

Працуй паводле ТБ - гэта таксама Страйк.

Прышлі фота парушэнняў - гэта таксама Страйк.

Запішы крык начальніка, яго хамства і непрафесіяналізм - гэта таксама Страйк.

Не афармляе вытворчую траўму як бытавую - гэта таксама Страйк.

Не выходзь на просьбу на працу за тых, хто ў страйку або на лістку непрацаздольнасці, працуючы без выходных і адпачынку - гэта таксама Страйк.

Шахцёры! Любыя нашы! Мы ў вас верым! Нават калі ЦЯПЕР вы не ў Страйку, Страйк усё адно УЖО ўсярэдзіне вас. Да Перамогі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках