18 красавiка 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Навіцкі: Адчуваю гонар за беларусаў

4
Дзмітрый Навіцкі: Адчуваю гонар за беларусаў

Трэба працягваць пратэст.

У рамках спецпраекту «Салідарнасці» «Што далей?» аўтажурналіст Дзмітрый Навіцкі распавёў, ці адчувае расчараванне пасля амаль чатырох месяцаў пратэсту і ў чым, на ягоны погляд, шанец грамадства на перамогу.

«Адчуваю гонар за беларусаў»

- 9 жніўня я нават выказаць здагадку не мог, што пратэстны рух набярэ такія абароты і будзе доўжыцца так доўга. Таму расчаравання няма. Хутчэй я адчуваю гонар за беларусаў, якія дагэтуль выходзяць і бароняць свой пункт гледжання.

І дагэтуль людзі максімальна карэктна сябе паводзяць, мірна выходзячы выказваць пратэст і абыходзячыся без правакацый. Гэта вельмі файна.

Хто непрыемна здзівіў

- Але, вядома, нельга сказаць, што ў мяне няма ні кроплі расчаравання. І яно тычыцца нават не сілавікоў, а ўсіх начальнікаў дзяржаўных устаноў: кіраўнікоў ЖЭСаў, МНС і г.д.

З аднаго боку, яны быццам бы не падзяляюць пазіцыю кіраўніцтва краіны. А з другога - не думаючы, бяруць пад казырок у сітуацыях, дзе ад чалавека патрабуецца проста быць чалавекам. Яны вельмі службовыя людзі.

«Калі б Ціханоўская вярнулася ў краіну на наступны дзень пасля таго, як яе вывезлі, усё было б інакш»

- Я і ў жніўні казаў, што пратэст выпусціў свой шанец, калі 16 жніўня на вуліцы гарадоў выйшлі сотні тысяч беларусаў, і прытрымліваюся такога меркавання і цяпер.

Мне здаецца, калі б Ціханоўская вярнулася ў краіну на наступны дзень пасля таго, як яе вывезлі, усё было б інакш. Не ведаю, чым бы ўсё скончылася, але ўпэўнены, што паднялася б уся краіна.

А так далі фору ўладзе, сілавікам і прапагандзе, і зараз мы маем грамадзянскую вайну ў схаванай форме.

У той жа час вінаваціць Ціханоўскую, вядома, я не магу. Калі табе, умоўна кажучы, прыстаўляюць пісталет да галавы і кажуць, што цябе і мужа не будзе, а дзеці застануцца сіротамі, то які жывы чалавек не адрэагуе на гэта? Трэба быць Мікалаем Статкевічам, каб такога не баяцца.

«Калі не выходзіць на вуліцу - гэта будзе пройгрыш»

Ці рацыянальна людзям выходзіць на вулічныя акцыі кожную нядзелю, калі затрымліваюць сотні чалавек? А якія варыянты? Калі не выходзіць - гэта будзе параза. Ціск звонку павінен падтрымлівацца і супрацівам унутры Беларусі.

Як толькі ён знікне, тады мы станем яшчэ адной Венесуэлай. У прамым і пераносным сэнсе. Усе рэсурсы і грошы будуць сыходзіць на сілавікоў.

Я не лялькавод, які кіруе з Польшчы, але маё меркаванне: у той ці іншай форме трэба далей працягваць пратэст.

Кожны вырашае сам у якой: хтосьці вешае сцяг на акно, нехта бярэ бел-чырвона-белы парасон і ідзе на шпацыр... кожны павінен дзейнічаць у меру сваіх сіл і магчымасцяў, не трэба патрабаваць ад людзей немагчымага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках