23 красавiка 2024, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілеўскі пасля скандальных каментароў падтрымаў Вольгу Хіжынкову

Мілеўскі пасля скандальных каментароў падтрымаў Вольгу Хіжынкову

Футбаліст заявіў: «Воля, усе мы цябе любім».

Нападанік берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі, мабыць, надумаў папрасіць прабачэння за сваю грубую рэакцыю на заклік падтрымаць экс-прэс-сакратарку клуба Вольгу Хіжынкову.

Ён апублікаваў у Instagram фота з Вольгай, якое было зроблена год таму пасля таго, як «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі і напісаў: «Воля, усе мы цябе любім! Хейтэры, засуньце сабе свае каментары далёка».

Нагадаем, раней нападнік берасцейскага «Дынама» ў Instagram заклікалі падтрымаць Вольгу Хіжынкову, якая ўжо тройчы была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, аднак ягоны адказ быў даволі грубым.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках