29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты: Усе службовыя асобы рэжыму Лукашэнкі будуць прыцягнутыя да адказнасці

18
Еўрадэпутаты: Усе службовыя асобы рэжыму Лукашэнкі будуць прыцягнутыя да адказнасці

Еўрапарламент заклікаў да міжнароднага расследавання злачынстваў беларускіх уладаў.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі да «міжнароднага расследавання злачынстваў, учыненых беларускай дзяржавай», і ўвядзення «глабальнага рэжыму санкцый у галіне правоў чалавека». Дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі прайшлі ў Еўрапарламенце ў аўторак, 1 снежня, паведамляе dw.com.

Падчас дэбатаў быў прадстаўлены даклад Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) аб сітуацыі ў Беларусі «пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў». Таксама выступіла спецдакладчыца ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Дэпутаты асудзілі «жорсткія рэпрэсіі з боку дзяржаўных уладаў і сіл бяспекі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія не спыняюцца», падкрэсліваецца ў заяве на сайце Еўрапарламента.

Новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі

Сярод грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі названыя «адвольныя масавыя арышты дэманстрантаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў, дакументальна пацверджаныя катаванні затрыманых». Як заявіў старшыня дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань, неабходна «забяспечыць прыцягненне да адказнасці тых, хто аддаваў загады ці чыніў злачынствы».

Еўрадэпутаты заклікалі Еўразвяз увесці новыя персанальныя санкцыі «супраць асобных злачынцаў у Беларусі». «Усе службовыя асобы рэжыму, адказныя за цяжкія злачынствы, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», - удакладняецца ў заяве пасля дэбатаў.

Злачынствы рэжыму Лукашэнкі

Некалькімі днямі раней, 26 лістапада, у Еўрапарламенце прайшлі дэбаты, прысвечаныя гібелі Рамана Бандарэнкі ў Менску. У прынятай рэзалюцыі адказнасць за гібель актывіста была ўскладзеная на ўлады Беларусі. На думку еўрадэпутатаў, варта стварыць міжнародны цэнтр збору довадаў «злачынстваў рэжыму Лукашэнкі». У рэзалюцыі адзначаецца, што і сам Еўрапарламент павінен падрыхтаваць місію для збору фактаў аб парушэнні правоў чалавека.

2 кастрычніка ўдзельнікі саміту ЕЗ дамовіліся ўвесці санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць дэманстрантаў. Са слоў кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля, пад санкцыі пакуль не патрапіў Аляксандр Лукашэнка, легітымнасць якога як прэзідэнта Беларусі ЕЗ не прызнае.

Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся ў ноч на 10 жніўня, пасля таго, як ЦВК Беларусі абвясціў пра перамогу Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах з вынікам, большым за 80% галасоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках