24 красавiка 2024, Серада, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра ў Беларусі падскочыў да максімуму за тры месяцы

Еўра ў Беларусі падскочыў да максімуму за тры месяцы

Беларускі рубель таннее да валютнага кошыку ўжо дзявяты раз запар.

Еўра ўжо сёмы дзень запар даражэе да беларускага рубля. Расейскі рубель падымаецца да максімуму за 2,5 месяца.

Кошт кошыка валют вырас адразу на 0,46% да максімуму за 78 дзён. Беларускі рубель таннее да валютнага кошыку ўжо дзявяты раз запар, паведамляе select.by.

За апошнія 13 таргоў значэнне кошыка валют падымаецца ўжо 12-ы раз.

Беларуская валютна-фондавая біржа

Паводле інфармацыі Беларускай валютна-фондавай біржы на 10:14:

Курс даляра знізіўся на 0,0032 BYN да 2,5873 BYN/USD.

За папярэднія шэсць таргоў амерыканец падаражэў на 0,0391 BYN і знаходзіцца на максімуме за 26 дзён.

Курс еўра ірвануў уверх адразу на 0,0215 BYN да 3,1215 BYN/EUR. Гэта максімальнае значэнне за 90 дзён.

Еўравалюта выдала ўпэўненую серыю з сямі ўмацаванняў запар, за час якой яе курс падскочыў на 0,0931 BYN.

На рынку форэкс еўра падаражэў да даляра вышэй за ўзровень 1,20 USD/EUR - максімуму за 2,5 года і ўпэўнена рухаецца да 1,21 USD/EUR.

Курс расейскага рубля падскочыў на 0,0244 BYN да 3,4230 BYN/100 RUB.

Сотня расейскіх рублёў падаражэла да максімуму за 76 дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках