28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культавы альбом N.R.M. «Тры чарапахі» выдадуць на вінілавай кружэлцы

4
Культавы альбом N.R.M. «Тры чарапахі» выдадуць на вінілавай кружэлцы

Запланаваны наклад выдання - 300 асобнікаў.

Легендарны альбом N.R.M. «Тры чарапахі» ўпершыню афіцыйна выйдзе на вінілавай кружэлцы. Запланаваны наклад выдання - 300 асобнікаў, кошт - 90 рублёў. Папярэдняя замова ўжо даступная, а дастаўка магчымая па ўсім свеце, піша tut.by.

Кружэлка «Тры чарапахі» выпусціць лэйбл Mediacube Music, які вясной афіцыйна выдаў усё «класічныя» альбомы N.R.M. на лічбавых пляцоўках. Атрымаць дыск можна толькі згодна з папярэдняй замовай у інтэрнэт-краме mc-music.by з дастаўкай па ўсім свеце. Тэрміны вытворчасці - каля трох месяцаў.

«Тры чарапахі» - адзін з галоўных беларускіх музычных альбомаў усіх часоў, які быў створаны класічным складам NRM: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Піт Паўлаў (гітара), Юрась Ляўкоў (бас-гітара), Алег «Алезіс» Дземідовіч (бубны). Дыск прынёс гурту культавы статус, а загалоўная песня з яго стала сапраўдным народным гітом.

У 2010 годзе шляхі гурта N.R.M. і Лявона Вольскага разышліся. Але ў жніўні 2020 квартэт сабраўся класічным складам, каб выканаць разам песню «Тры чарапахі» на відэа. Далейшых планаў на супольныя выступы ў музыкаў няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках