23 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раману Бандарэнку і ўсім, хто не дажыў да перамогі»

1
«Раману Бандарэнку і ўсім, хто не дажыў да перамогі»

Беларускія музыкі прысвячаюць песні загінулым Героям Беларусі.

11 лістапада на «Плошчы Пераменаў» ад рук лукашыстаў загінуў 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка. Пасля гэтага беларускія музыкі пачалі прысвячаць свае песні яму і ўсім, «хто не дажыў да перамогі», піша binkl.by.

Вольны хор «Годныя песнi»

Вольны Хор прысвяціў свой новы альбом «Годныя песнi» Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за свабоду.

У альбом увайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў: Міколы Равенскага, Уладзіміра Тэраўскага, Змітра Вайцюшкевіча, Вольгі Падгайскай. Там і «Пагоня», і «Муры», і «Магутны Божа».. Там и «Пагоня», и «Муры», и «Магутны Божа».

Піт Паўлаў «Вараны коню»

Піт Паўлаў (гітарыст гурта N.R.M.) таксама прысвяціў свой новы трэк «Вараны коню» Раману Бандарэнку і «ўсім, хто не дажыў да перамогі»:

– Гэтая песня прысвячаецца Раману Бандарэнку і ўсім беларускім хлопцам, якія выйшлі, не зважаючы на страх, і загінулі, не ўбачыўшы Перамогі. А таксама іхным жанчынам, якія ўзнялі зброю з саслабелых рук, – піша музыка.

Стары Ольса «Штурм замка Пулен»

– Раману Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай, забітай рэжымам у Беларусі, прысвячаецца.

Гэтая песня пра гераічную абарону замка Пулен ад нападу Тэўтонскага ордэна ў 1336 годзе. Жыхары і абаронцы замка ўважылі, што лепш памерці і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам.

Ганна Шаркунова «Малюнкі на сцяне»

Словы ў песні беларускай спявачкі такія: «Ты зрабіў усё правільна, ты свецішся полымем у кожным акне».

Pomidor/OFF — Я Выхажу

Песню прысвяцілі Раману Бандарэнку, «а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 года, за апошнія 26 гадоў і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады».

TOR BAND — Мацi

— Мы будзем памятаць тых, хто загiнуў у «мiрнай» краiне, — піша гурт у апісанні да відэа.

Пахавала сына маці, больш яго ня ўбачыць.

Ён жа сам быў вінаваты, каты ёй тлумачаць.

Стала пуста ў яе хаце, сэрца стогне болем.

Толькі ведай, ведай маці, стаў сын твой героем.

Сразу Май «Сцяна 20»

«Песня-боль, песня-захапленне, песня-ўпэўненасць, песня-падтрымка… Для ўсіх шчырых, неабыякавых, сапраўдных светлых людзей. ✌️✊❤️ Гэтая сцяна ўпадзе, яна ўжо падае», – піша гурт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках