25 красавiка 2024, Чацвер, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Асяродак Лукашэнкі зліваюць тыя, хто іх праслухоўвае

9
Мечыслаў Грыб: Асяродак Лукашэнкі зліваюць тыя, хто іх праслухоўвае
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ

Гэта могуць быць нават шараговыя супрацоўнікі спецслужбаў.

У сеціве з'явілася чарговы тэлефонная размова, дзе гучаць галасы, вельмі падобныя на галасы прадстаўнікоў атачэння Аляксандра Лукашэнкі - прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант і памочніка ўзурпатара Мікалая Латышонка.

З аўдыёзапісу вынікае, што жанчына, якая вядзе размову, магла заразіцца каранавірусам . Прычым на нарадзе ў кіраўніка краіны, дзе прысутнічаў ужо хворы «Ігар Пятровіч» - такія ж імя і прозвішча ў кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сяргеенкі.

Былы старшыня Вярхоўнага савета і генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы

Мечыслаў Грыбу каментары udf.by адзначыў, што схіляецца да думкі, што аўдыёзапісы тэлефонных размоў, якія публікуюцца ў сетцы, сапраўдныя.

«Без экспэртызы я, вядома, нічога сцвярджаць не магу, але з усёй наяўнай інфармацыі раблю выснову, што хутчэй за ўсё гэтыя запісы сапраўдныя. Хто перахапляе тэлефонныя размовы? Тыя, хто мае магчымасць займацца такім зборам інфармацыі - гэта значыць, спецслужбы. Магчыма, за злівамі стаіць не кіраўніцтва спецслужбы, а шараговыя супрацоўнікі», - сказаў Грыб.

Змест апошняй апублікаванай размовы яго і здзівіў, і не здзівіў адначасова.

«Лукашэнка не беражэ ні сваіх грамадзян, ні атачэнне, ні далёкіх, ні блізкіх. Ён апантаны ўладай, улада для яго ўсё, а людзі, хай нават з блізкага атачэння, не з'яўляюцца для Лукашэнкі каштоўнасцю. Ён будзе гнуць сваю лінію па каранавірусу, нягледзячы ні на што», - адзначыў Грыб.

Ці адаб'ецца на стаўленні падначаленых да Лукашэнкі ягонае патрабаванне не ўжываць захады засцярогі?

«Як я разумею, асаблівага даверу не было і быць не магло. Яны трымаюцца ва ўладзе, бо ўсе павязаныя парушэннямі законаў. Але гэтыя людзі самі вінаватыя, калі гатовыя грэбаваць захадамі засцярогі падчас эпідэміі ды ахвяраваць сабой. Яны самі вінаватыя, калі ідуць на нарады без масак, а там не выконваюць сацыяльную дыстанцыю. Лукашэнка ставіцца да іх так, як яны дазваляюць яму ставіцца да сябе», - мяркуе Грыб.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках