25 красавiка 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталага веку застануцца без пенсій?

34
Беларусы сталага веку застануцца без пенсій?

Старая мадэль пенсійнага забеспячэння перастае працаваць, а на новую няма грошай.

Прэм'ер Раман Галоўчанка сёння абвясціў аб перафарматаванні пенсійнай сістэмы.

«Трэба будзе перафарматаваць пенсійную сістэму. Для гэтага будзе максімальна задзейнічаны механізм прыватных пенсійных зберажэнняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў», - цытуе Галоўчанку агенцтва БелТА.

Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Леў Львоўскі пракаментаваў гэтую заяву выданню onliner.by:

- Старая мадэль проста фізічна перастае працаваць. Кансалідаваная пенсія добрая, калі ўвесь час расце насельніцтва і на аднаго пенсіянера ўмоўна прыпадае па двое маладых, а на кожнага з іх - зноў двое, калі тыя пасталеюць. Або калі заробкі хутка растуць ад пакалення да пакалення. Але ў нас ні таго, ні іншага. Значыць, кожнаму новаму пакаленню трэба аддаваць усё большую частку даходаў на забеспячэнне пенсіянераў. Дэфіцыт ФСАН расце.

Леў Львоўскі адзначае, што ў крызісныя часы наш урад традыцыйна пачынае звяртацца да парад эканамістаў. І менш моцна цікавіцца гэтымі парадамі ў адносна паспяховыя гады. Чаму ўзяліся рэфармаваць менавіта цяпер?

- Мабыць, спадзяюцца прадухіліць падзенне эканомікі без развязання палітычнага крызісу. Гэта наўрад ці ўдасца, такая рэформа патрабуе максімальнай ступені даверу паміж грамадствам і ўладай, бо гаворка ідзе пра вельмі доўгатэрміновае планаванне.

Ёсць і іншыя складанасці:

- Пенсійныя назапашвальныя рахункі часта з'яўляюцца найважнейшымі крыніцамі доўгіх інвестыцый. Праўда, у нашым выпадку незразумела, як гэта будзе адбывацца, бо патрэбная цэлая інфраструктура, якой няма. Маюцца на ўвазе давер да банкаў і манетарнай сістэмы, фондавы рынак, на якім людзі змогуць інвеставаць свае пенсійныя назапашванні, развіты крэдытны рынак. Яшчэ - давер да дзяржавы і, напрыклад, упэўненасць, што гэтыя грошы не «выкрадуць», не замарозяць, праграму не згорнуць для патрэб дзяржавы ў цяжкі для бюджэту момант.

Акрамя таго, тлумачыць Леў Львоўскі, пераход на назапашвальную пенсійную сістэму каштуе грошай:

- Моладзь павінна пачаць назапашваць на сваіх рахунках, а паджылыя павінны па-ранейшаму атрымліваць пенсію. Такія пераходы трэба аднекуль фінансаваць.

Спецыяліст бачыць некалькі варыянтаў:

павелічэнне пенсійнага ўзросту (але гэта ўжо рабілі і без рэформы);

прыватызацыя (але ў нас праблемы з інстытутамі прыватнай уласнасці і права агулам);

крэдыты (але нам цяпер, акрамя РФ, ніхто іх не дае, ды і Расея не надта раскідаецца грашыма ў наш бок);

падняць падаткі (але яны і так вельмі вялікія).

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках