24 красавiка 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: ЕЗ гатовы ўдарыць па слупах рэжыму Лукашэнкі

25
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: ЕЗ гатовы ўдарыць па слупах рэжыму Лукашэнкі
ХАЙКА МААС

Гайка Маас пацвердзіў пашырэнне санкцый супраць рэжыму.

Еўрапейскі Звяз можа пашырыць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ад яго патрабуюць пайсці на саступкі і спыніць гвалт супраць беларускага народа.

Пра гэта, як піша «РБК-Украіна», падчас Менскага форуму заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас.

Палітык адзначыў, што «паколькі Лукашэнка і яго кіроўная кліка прадаўжаюць спадзявацца на дручкі замест сур'ёзнага нацыянальнага дыялогу, мы ў Еўрапейскім Звязе ўвялі санкцыі і нядаўна зрабілі іх больш жорсткімі. І калі Лукашэнка і ягоныя прыхільнікі не саступяць, мы пашырым гэтыя санкцыі. Важна адзначыць, што мы нацэленыя пры дапамозе санкцый на слупы рэжыму Лукашэнкі».

Нагадаем, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заклікаў да жорсткіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Апазіцыйны палітык прапанаваў:

- адключыць рэжым ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT;

- замарозіць рахункі дзяржаўных прадпрыемстваў за мяжой;

- спыніць закупы нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі;

- увесці эмбарга на ўсе ўгоды з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым;

- абвясціць карныя органы Лукашэнка тэрарыстычнымі арганізацыямі;

- санкцыянаваць арышт у кожным пункце свету міжнароднымі і нацыянальнымі судамі асоб, вінаватых у злачынствах рэжыму;

- выслаць усіх амбасадараў рэжыму як памагатых злачынстваў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках