Літва ўхваліла бясплатныя візы для беларусаў
7- 2.12.2020, 16:51
- 27,076

Грамадзяне Беларусі, якія зазналі пераслед, змогуць бясплатна атрымаць візу ў балтыйскую краіну.
Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус заявіў, што консульскі збор за афармленне візы як правіла аплачваюць прыватныя арганізацыі, якія дапамагаюць грамадзянам Беларусі ў Літве, паведамляе lrv.lt .
Улады Літвы ўхвалілі прапанову замежнапалітычнага міністэрства аб скасаванні аплаты ўязной візы беларусам. Пастанова была прынятая 2 снежня на пасяджэнні кабінета міністраў.
Адзначаецца, што такое права атрымліваюць тыя, хто на ацэнку ўпаўнаважаных органаў Літвы зазнаў пераслед у роднай краіне і збіраецца схавацца ў суседняй дзяржаве.
Як растлумачыў, прадстаўляючы праект пастановы, кіраўнік МЗС Лінас Лінкявічус, консульскі збор за візу звычайна ўносяць няўрадавыя арганізацыі, якія апекуюцца ў Літве такімі грамадзянамі Беларусі. «Уважаем гэта немэтазгодным і прапануем збор скасаваць», - сказаў ён. Урад з гэтым пагадзіўся.
Паводле звестак МУС балтыйскай рэспублікі, Літва паводле гуманітарнага вынятку з часу пачатку крызісу ў Беларусі агулам дазволіла ўезд 674 грамадзянам Беларусі. Згодна з прынятай у жніўні пастановай Кабміна, з улікам высноваў спецыяльнай рабочай групы аб становішчы ў Беларусі жыхарам гэтай краіны, бяспецы якіх на радзіме, магчыма, нешта пагражае, на асобнае хадайніцтва МУС можа надавацца права ўезду ў Літву з адмысловымі, як адзначалася ў пастанове, гуманітарнымі палітычнымі мэтамі.