27 лютага 2021, Субота, 10:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прагрэсу няма»: перамовы ОРЕС+ аб нафце зайшлі ў тупік

1
«Прагрэсу няма»: перамовы ОРЕС+ аб нафце зайшлі ў тупік

Бакі не могуць прыйсці да кампрамісу.

Нефармальныя кансультацыі міністраў краін ОРЕС+ на 2 снежня не прасунуліся, паведамілі ТАСС дзве крыніцы ў дэлегацыях.

«Прагрэсу няма, перамовы прадаўжаюцца» - сказаў адзін з суразмоўцаў ТАСС. Іншы дадаў, што «наогул незразумела, што адбываецца».

Міністры краін ОРЕС+ прынамсі з сярэдзіны лістапада спрабуюць знайсці кампраміс з нагоды механізму скарачэння здабычы нафты ў 2021 годзе. Ёсць тры асноўных сцэнары, у кожнага з якіх ёсць прыхільнікі і праціўнікі. Паводле асноўнага варыянту краіны ОРЕС+ падаўжаюць дзейны ўзровень скарачэння здабычы як мінімум да канца сакавіка 2021 года. Паводле іншага - рэалізуюць першапачатковыя дамоўленасці і павялічваюць здабычу нафты на 1,9 млн барэляў на дзень са студзеня. Трэці сцэнар прадугледжвае паступовае павелічэнне аб'ёмаў цягам першага квартала.

Міністэрская канферэнцыя краін ОРЕС+ праз гэта нават была перанесеная з 1 на 3 снежня. Пакінуты час планавалася выкарыстаць для дадатковых кансультацый. Пасяджэнне, прызначанае на 16.00 мск чацвярга, пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі.

Рознагалоссі паўсталі паміж трыма найбуйнейшымі краінамі-ўдзельніцамі ўгоды. Расея зыходзіць з таго, што здабычу можна паступова аднаўляць са студзеня, Савудаўская Арабія намагае на тым, што абмежаванні ў існым стане трэба падоўжыць на тры месяцы.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты прапанавалі не прадаўжаць дзейны ўзровень скарачэння здабычы, пакуль усе ўдзельнікі пагаднення не будуць выконваць свае квоты. Пры гэтым ААЭ выстаўляюць прэтэнзіі ў тым ліку і да Расеі, якая ні разу не выканала пагадненне цалкам, але пры гэтым не патрапіла ў афіцыйны пералік парушальнікаў.

Першы раунд міністэрскіх перамоваў у нядзелю скончыўся безвынікова. Зрэшты, са слоў крыніцы ТАСС, поўны развал угоды, як гэта было ў сакавіку, малаімаверны. «Нарэшце, мы прыйдзем да згоды, як гэта заўсёды было», - казаў ён.

Цяпер краіны ОРЕС пампуюць на 7,7 млн барэляў на дзень менш, чым да крызісу. Расея знізіла здабычу з 11,2 да 10 млн барэляў за дзень, паводле звестак ЦДУ ТЭК на лістапад.

Пачатковы план прадугледжваў змякчэнне квот на 1,9 млн барэляў на дзень у першым квартале 2021, але другая хваля пандэміі і локдаўны ў Еўропе і ЗША напалохалі нафтаздабытчыкаў.

Паводле ацэнкі Goldman Sachs, зімой сусветнай попыт на нафту можа абрынуцца на 3 млн барэляў за дзень. Закрыты даклад ОРЕС+, падрыхтаваны да лістападаўскіх перамоў маніторынгавага камітэта ацэньваў лішак нафты на 4 млн барэляў за дзень.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».