29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спісе праўладных спартсменаў знайшлі людзей, якія не маюць дачынення да спорту

11
У спісе праўладных спартсменаў знайшлі людзей, якія не маюць дачынення да спорту

Чарговая прафанацыя.

Сёння з'явіўся сайт з подпісамі праўладных спартсменаў. У спісе спартсменаў, якія выказалася за цяперашнюю ўладу, знаходзяць людзей, якія ніякага дачынення да спорту не маюць.

Да прыкладу, сайт Charter97.org звярнуў увагу на Жэгала Аляксандра Алегавіча, у якога ў графе «від спорту» і «спартыўныя дасягненні», стаяць прочыркі.

Знайсці «спартыўныя» дасягнення дапамог афіцыйны партал Нацыянальнага агенства па турызму, дзе пацвердзілі кваліфікацыю экскурсавода і гіда-перакладчыка ў Аляксандра Жэгала.

Адзначым, што сёння некалькі футбалістаў паведамілі, што не ставілі подпісы пад лістом праўладных спартсменаў. Атрымліваецца, што многія людзі патрапілі ў спіс без іх ведама.

Нагадаем, што пад лістом свабодных спартсменаў падпісаліся больш як 1250 чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках