24 красавiка 2024, Серада, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя NATO за 2020 год 350 разоў перахоплівала расейскія самалёты

7
Авіяцыя NATO за 2020 год 350 разоў перахоплівала расейскія самалёты
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пілоты РФ часта адключаюць транспандэры, не паведамляюць планы палётаў і не выходзяць на сувязь.

Самалёты краін-удзельніц NATO на працягу 2020 году амаль 350 раз перахаплялі расейскія вайсковыя паветраныя судны, якія набліжаліся да паветранай прасторы дзяржаў Паўночнаатлантычнага альянсу. У апошнія гады NATO назірае паблізу сваіх межаў рост актыўнасці расейскай вайсковай авіяцыі, заявіла прадстаўніца альянсу ў панядзелак, 28 снежня. З ейных слоў, колькасць падобных эпізодаў у 2020-м нязначна павялічылася, паведамляе DW.

Пілоты вайсковай авіяцыі РФ часта адключаюць транспандэры (прыёмаперадатчыкі), не паведамляюць планы палётаў і не выходзяць на сувязь, падкрэслілі ў NATO. Гэта нясе пагрозу і для цывільнай авіяцыі.

У Еўропе кантроль за паветранай прасторай ускладзены на 40 радыёлакацыйных станцый, адзначылі ў альянсе. Амаль 60 самалётаў NATO знаходзяцца ў стане гатоўнасці вылету на перахоп.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках