29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці парыў ветру паваліў на людзей прыпынак

8
У Берасці парыў ветру паваліў на людзей прыпынак
ФОТА МЕНСКАГА АБЛАСНОГА УМНС

Хуткасць ветру ў абласным цэнтры сёння дасягала 14 м/сек.

У Берасці моцны вецер сарваў навес на прыпынку грамадскага транспарту - пацярпелі два чалавекі, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Усход. А 14.24 выратавальнікам ад відавочцаў паступіла паведамленне аб тым, што на вул. Гаўрылава вецер паваліў прыпынак. Элементы канструкцыі ўпалі на некалькіх чалавек.

ФОТА: ВІРТУАЛЬНАЕ БЕРАСЦЕ

Да прыезду падраздзяленняў МНС мінакі дапамаглі выбрацца пацярпелым. Дзвюх жанчын - 37 і 44 гадоў - брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала ў абласную клінічную бальніцу.

Іх стан медыкі ацэньваюць як «цяжкі, але не рэанімацыйны».

Хуткасць ветру ў абласным цэнтры сёння дасягала 14 м/сек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках