18 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новае прыніжэнне таракана

Новае прыніжэнне таракана

Прадстаўнікі краін АДКБ глядзелі на ўзурпатара, як на цяжка хворага.

Палітолаг Валерый Карбалевіч у сваім тэлеграм-канале адзначае, што апошні саміт АДКБ стаў новым прыніжэннем для Сашы Таракана.

«На ўсіх мінулых самітах АДКБ Лукашэнка адчуваў сябе ўпэўнена, выступаў з рознымі ініцыятывамі, паблажліва глядзеў на іншых чальцоў гэтай арганізацыі, час ад часу крытыкаваў іх», - успамінае Валерый Карбалевіч.

Саміт АДКБ 2 снежня стаў даволі зневажальным для Лукашэнкі. Іншыя лідары краін-чальцоў гэтага саюза глядзелі на незаконнага прадстаўніка Беларусі са спачуваннем. Так паводзяць сябе цывілізаваныя людзі ў палаце цяжка хворага.

І гэта маўклівае спачуванне моцна раздражняла Лукашэнку. Лепей было б яму памаўчаць. У такім выпадку не было б відаць, у якім ўзбуджаным стане ён знаходзіцца.

Аднак гэта не ў яго стылі. Ён пачаў апраўдвацца: «Гэта абсалютна дакладна стала нам вядома, справа ў стварэнні вайсковай групоўкі NАТО для захопу гэтых [заходніх беларускіх] зямель... гэта ніякія не каляровыя рэвалюцыі, гэта звычайны мяцеж».

Нічога новага Лукашэнка не сказаў. Тое, што «ў Беларусі не можа быць глебы для рэвалюцыі, што пратэсты арганізаваны Захадам, што NАТО збіраецца захапіць Беларусь», ён казаў і раней. Але гэта была прапаганда для ўнутранага карыстання і для ўздзеяння на расейскую аўдыторыю.

«Але прапаноўваць такую прымітыўную версію лідарам постсавецкіх дзяржаў наўрад ці варта было. Яны ж людзі дасведчаныя. Ім трохі крыўдна, калі іх трымаюць за дурняў, якім можна вешаць локшыну на вушы. Гэта акурат той выпадак, калі маўчанне - золата», - піша палітолаг.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках