28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэе

10
Праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэе
Фота: kp.by

На 15% падвысяцца кошты на праязныя дакументы.

Праезд у грамадскім гарадскім транспарце Менска падаражэе 9 снежня. Адпаведная пастанова Менгарвыканкама размешчаная 3 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўвойдзе ў дзеянне праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання, паведамляюць naviny.media.

Адзначаецца, што тарыф на праезд у гарадскім грамадскім транспарце павялічыцца на 10 капеек. Так, адна паездка ў аўтобусах, якія працуюць на звычайным рэгулярных маршрутах, а таксама тралейбусах, трамваях каштавацьме пасажырам 75 капеек (пры куплі ў кіроўцы - 80 капеек). Білет у аўтобусах экспрэс-маршрутаў будзе каштаваць 90 капеек (95 у кіроўцы).

Кошт жэтона ў метро вырасце да 80 капеек.

Акрамя таго, на 15% падвысяцца кошты праязных дакументаў.

Тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на 1 капейку за 1 км.

Апошні раз кошт праезду ў грамадскім транспарце Менска падвышаўся ў снежні мінулага года. Тады кошт адной паездкі ўзрос на 5 капеек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках