23 красавiка 2024, aўторак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: У шэфа Крамля ёсць адна вялізная праблема

14
Die Welt: У шэфа Крамля ёсць адна вялізная праблема

Што хаваецца за чуткамі пра стан здароўя Пуціна?

"Здагадкі аб стане здароўя прэзідэнта Уладзіміра Пуціна - не новая з'ява для Расеі, і з вялікай дзеллю імавернасці за імі хаваецца мала праўды. Аднак поспех гэтых чутак паказвае, што сёння ў шэфа Крамля ёсць адна вялізная праблема", - піша нямецкае выданне Die Welt ( пераклад - inopressa.ru).

"Хваробы, якія нібыта ёсць у Пуціна, даходзяць да рака і хваробы Паркінсана. У кожным выпадку неўзабаве патрэбная будзе ягоная адстаўка - падобныя паведамленні ў апошнія тыдні раз-пораз мільгаюць у міжнародных СМІ і расейскіх сацсетках", пры гэтым "Пуцін для свайго ўзросту 68 гадоў па-ранейшаму робіць на назіральніка ўражанне, што знаходзіцца ў добрай фізічнай форме", гэта значыць "завочныя дыягназы, пастаўленыя расейскаму прэзідэнту, з вялікай дзеллю імавернасці не адпавядаюць рэчаіснасці", адзначае журналіст Павел Лакшын.

"Аднак вірусны поспех гэтых фэйкавых паведамленняў паказвае: Пуцін стаміў не толькі Захад, але і большую частку расейцаў - прычым за межамі канспіралагічных колаў. Яны і без таго сцвярджаюць, што шэф Крамля - не больш як вынаходніцтва расейскай уладнай эліты, штучны персанаж, якога па чарзе ўвасабляюць некалькі двайнікоў".

"Сапраўдны ж Пуцін знаходзіцца ў дваістай сітуацыі, - піша выданне. - Прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў сакавіку 2 гады таму, былі для яго на паперы ашаламляльным поспехам: Пуцін атрымаў без малога 77% галасоў. Канстытуцыйная рэформа, галасаванне па якой ён правёў летам у разгар пандэміі, была прынятая з падтрымкай 78% галасоў. (...) з іншага боку, разам з мінулым Пуцін як практычна сакральнага дзяржаўнага дзеяча, які спачатку прынёс сваёй краіне матэрыяльны дабрабыт, а затым новую міжнародную веліч, паступова знікае".

"Шэсць гадоў таму, пасля анэксіі Крыма, давер расейцаў да Пуціна складаў яшчэ неверагодныя 89%. Тры гады таму ў апытаннях незалежнага інстытута вывучэння грамадскай думкі "Левада-Цэнтр" Пуціну давяралі яшчэ значныя 60% насельніцтва. Сёння гэта 34% - і такі паказчык лічыцца добрым. У першыя тыдні пандэміі дыстанцыяваныя паводзіны шэфа Крамля і невялікі аб'ём дзяржаўнай дапамогі перш за ўсё дробным прадпрымальнікам яшчэ больш зменшылі сімпатыі расейцаў да Пуціна. У ліпені яго рэйтынг складаў рэкордна нізкія 23%, аднак з тых часоў аднавіўся на фоне расейскай стратэгіі барацьбы з каранавірусам без увядзення агульнанацыянальнага локдаўна".

"Гэта дэманструе, што Пуцін, хоць усё яшчэ і з'яўляецца для расейцаў палітыкам, годным найбольшага даверу, больш не валодае недатыкальным аўтарытэтам", - мяркуе аўтар артыкула.

"Вялікае пытанне ў тым, што адбудзецца ў 2024 годзе, калі скончыцца бягучы прэзідэнцкі тэрмін Пуціна. (...) Многія расейцы, відавочна, хацелі б, каб па заканчэнні тэрміну ён пакінуў як мінімум Крэмль. (...) у апытанні "Левада-Цэнтра" толькі 27% рэспандэнтаў выказаліся за тое, каб Пуцін застаўся на пасадзе прэзідэнта, іншыя 11% бачаць яго на пасадзе прэм'ер-міністра. Пры гэтым 32% апытаных хацелі б, каб Пуцін знік з грамадскага жыцця або проста сышоў на пенсію. У кожным выпадку ў Расеі больш няма кансэнсусу што да далейшага кіравання Пуціна. Здагадкі пра будучыню без Пуціна падсілкоўваюцца і новым законапраектам. Ён дазволіць Пуціну застацца недатыкальным ў палітычным і юрыдычным сэнсе і пасля магчымага сыходу з пасады прэзідэнта", - гаворыцца ў артыкуле.

"Ці значыць гэта, што Пуцін наўпрост рыхтуецца да будучыні па-за пасадай прэзідэнта? Такое празрыстае пасланне не ўпісваецца ў стыль Пуціна, - адзначае Лакшын. - Звычайна ён максімальна доўга трымае расейскую эліту і народ у недасведчанасці адносна ўласных планаў".

"Пуцін хоча здзівіць, як у выпадку з роспускам урада ў пачатку года. Але, магчыма, можна меркаваць, што ён ужо распрацаваў план на час пасля заканчэння бягучага прэзідэнцкага тэрміну", - піша Die Welt.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках