19 сакавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ъ»: Пуцін прапанаваў Лукашэнку сысці і не марудзіць з гэтым

96
«Ъ»: Пуцін прапанаваў Лукашэнку сысці і не марудзіць з гэтым
ФОТА: ТАСС

Гэта прагучала як прысуд уладзе ўзурпатара.

Журналіст пуцінскага пула Андрэй Калеснікаў у артыкуле для выдання «Камерсант» маляўніча апісаў онлайн-нараду лідараў АДКБ і стасункі Лукашэнкі з кіраўніком РФ.

– Аляксандр Лукашэнка засяродзіўся для пачатку на асэнсаванні сваёй вызначальнай ролі ў супрацьстаянні з NATO каля заходніх межаў АДКБ, – піша Калеснікаў. –

А потым Лукашэнка трохі нечакана апісаў шматмесячныя пратэсты супраць яго асабіста ў ягонай уласнай (як яму здаецца) краіне:

«У сваю чаргу, пандэмія не толькі ўскладніла праблемы міжнароднага ўзаемадзеяння, але і справакавала абвастрэнне сацыяльных канфліктаў. Гаворка ідзе пра беспрэцэдэнтныя масавыя беспарадкі ва ўсім свеце!»

Мабыць, і беспарадкі ў Менску той самай пандэмічнай прыроды, – іранізуе Калеснікаў і прадаўжае цытаваць Лукашэнку:

«Відавочна, што ўніверсальны баланс паміж грамадзянскімі свабодамі і інтарэсамі нацыянальнай бяспекі ў заходнім грамадстве так і не знойдзены. Мабыць, менавіта з гэтага вынікае ўсё больш бесцырымоннае навязванне міжнароднай грамадскай свядомасці падвойных стандартаў. ...Захады іншых краінаў у забеспячэнні стабільнага развіцця, падтрыманні правапарадку і законнасці выстаўляюцца як дыктатура і дэспатызм, хоць гэтыя захады на парадак меншыя, чым у іх саміх».

Чамусьці Аляксандру Лукашэнку да гэтага часу цяжка прызнаць, што беларускі народ зусім не прымае яго з сваіх, можна сказаць, глыбока асабістых прычынаў і, можа, нават усё ж такі сцярпеў бы яго зноў, але былі ж 9–12 жніўня, і пасля гэтага – не, не сцярпеў, – піша Калеснікаў.

Пуцін, адзначае журналіст, «быў акуратны, барацьбу Аляксандра Лукашэнкі з ягоным народам не падтрымліваў, “з апантанымі паводзінамі” заходніх краінаў з лёгкасцю згадзіўся: сапраўды, ягоная тэма».

«Турбуе сапраўды ўмяшанне звонку: фінансавае падсілкоўванне, інфармацыйнае суправаджэнне, палітычная падтрымка і гэтак далей. Трэба даць магчымасць, урэшце, народам самім разабрацца з пытаннямі, якія маюць для іх асаблівую цікавасць. Мы бачылі, як адбывалася развіццё падзей, скажам, у арабскім свеце падчас так званай арабскай вясны. Да чаго гэта прывяло? Я ўжо не кажу пра ўсякія іншыя “каляровыя рэвалюцыі”, але тут да чаго прывяло? Вядома, што заўсёды тлумачаць найлепшымі намерамі, а, як вядома, добрыя намеры – імі выбрукаваная дарога ў пекла. Вось да чаго вядуць гэтыя добрыя намеры і спробы ўмяшання і само ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў!» – сказаў Пуцін.

– Але вось тая фраза: «Трэба даць магчымасць народам самім разабрацца ў сітуацыі...» Гэта прысуд уладзе Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, – мяркуе Калеснікаў. –

Пуцін выказаўся і нават больш дакладна:

– Але я вельмі спадзяюся на тое, што беларускаму народу хопіць палітычнай сталасці для таго, каб спакойна, без усялякіх рэзкіх рухаў выбудаваць і дыялог унутрыпалітычны з усімі палітычнымі сіламі, і вызначыць усе свае ўнутраныя пытанні самім, без усякага ціску і без усялякага ўмяшання звонку. Не сумняваюся ніколькі, што гэта атрымаецца».

Гэта значыць, ён каторы раз прапанаваў яму сысці спакойна і не марудзіць з гэтым, – піша Калеснікаў.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках