19 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ значна павялічыць эканамічную падтрымку Беларусі пасля пераходу да дэмакратыі

3
ЕЗ значна павялічыць эканамічную падтрымку Беларусі пасля пераходу да дэмакратыі

Эканамічны план ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі можа быць апублікаваны ў снежні 2020 года.

Еўрапейскі Звяз можа апублікаваць усёабдымны план эканамічнай падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі ўжо ў гэтым месяцы, сказаў Ерун Вілемс, намеснік генеральнага дырэктара ў еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў у пытаннях пашырэння (NEAR) Еўрапейскай камісіі, паведамляе «Белсат».

Вілемс выступаў на онлайн-канферэнцыі «Менскі форум» у чацвер 3 снежня.

Ён адзначыў, што Еўразвяз плануе значна павялічыць эканамічную падтрымку для Беларусі ў выпадку пераходу краіны да дэмакратыі.

«Мы гатовыя павялічыць кантакты з урадам Беларусі, калі ён пойдзе правільным шляхам, больш за тое, што датычыць «Плана Маршала» для Беларусі, мы яго называем «агульным эканамічны планам для дэмакратычнай Беларусі». Калі адбудзецца пераход да дэмакратыі, тады ЕЗ гатовы значна, сапраўды значна павялічыць падтрымку для Беларусі», - сказаў прадстаўнік Еўракамісіі.

«Гэты агульны эканамічны план рыхтуецца, ён на даволі прасунутай стадыі, і мы спадзяемся, што ён будзе апублікаваны ў гэтым месяцы», - дадаў Вілемс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках