23 красавiка 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што людзі дзеляцца не толькі на «соў» і «жаўрукоў»

9
Навукоўцы высветлілі, што людзі дзеляцца не толькі на «соў» і «жаўрукоў»

Біялагічныя рытмы людзей вызначаюць не два, а шэсць хранатыпаў.

Дзяленне на «жаўрукоў» - тых, хто кладзецца і ўстае рана - і «соваў» (позна засынаюць і прачынаюцца) вядомае ўсім. Нярэдка сюды дадаюць і трэці, прамежкавы тып - «галубоў», якія займаюць сярэдняе становішча паміж першымі двума «тыпамі». Зрэдку гэтыя хранатыпы дапаўняюць.

Міжнародная група навукоўцаў прапанавала сваю класіфікацыю і правяла апытанне 2283 удзельнікаў (большасць з іх былі студэнтамі ВНУ). Добраахвотнікаў прасілі ацаніць свой хранатып на аснове дыяпазону з шасці магчымых, якія былі выяўлены ў іншых, раней праведзеных даследаванняў некаторых з гэтых жа навукоўцаў, піша naked-science.ru.

Высветлілася, што пераважная большасць апытаных сапраўды асацыявалі сябе з якім-небудзь з шасці гіпатэтычных тыпаў. Толькі пяць адсоткаў удзельнікаў не змаглі аднесці сябе да якога-небудзь з іх. Сярод гэтых тыпаў былі: вячэрні («совы»), ранішні («жаўрукі»), а таксама высокаактаўны, дзённы сонны, дзённы актыўны і сярэдне актыўны. Навукоўцы вызначылі, што «жаўрукі» актыўныя раніцай, удзень іх прадукцыйнасць падае да сярэдняга ўзроўню, а ў вячэрні час апускаецца да нізкага. Усё з дакладнасцю да наадварот адбываецца ў «соваў»: іх прадукцыйнасць нізкая ўранку, падвышаецца ў сярэдзіне дня і дасягае максімуму ўначы.

Высокаактаўным хранатыпам, здаецца, пашанцавала больш за астатніх: яны актыўныя цягам усяго дня. Дзённыя сонныя тыпы высокаактаўныя ўранку, а ўдзень іх энэргія падае да сярэдніх значэнняў, але да вечара не паніжаецца настолькі, як у ранішніх тыпаў. Дзённыя актыўныя адрозніваюцца нізкай энэргіяй з раніцы, але найбольш энэргічныя у сярэдзіне дня. Сярэдне актыўныя адчуваюць сярэдні ўзровень прыліву сіл цягам усяго дня.

Прытым што ўвесь свет, як вядома, падстроены пад «жаўрукоў», да «соваў» сябе аднеслі 24 адсоткі апытаных, а да першых - толькі 13 адсоткаў. Астатнія ўдзельнікі паказалі наступныя вынікі: 18 адсоткаў - дзённыя сонныя, 15 адсоткаў - дзённыя актыўныя, 16 адсоткаў - сярэдне актыўныя і дзевяць адсоткаў - высокаактаўныя (пяць адсоткаў, як было сказана вышэй, не вызначыліся).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках