25 красавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санду абвінаваціла Дадона ў спробе ўзурпаваць уладу

5
Санду абвінаваціла Дадона ў спробе ўзурпаваць уладу
МАЯ САНДУ

Жыхары Кішынёва выйшлі на мітынг з патрабаваннем сыходу палітыка, які саступіў на выбарах.

У цэнтры Кішынёва праходзіць акцыя пратэсту супраць перадачы Службы інфармацыі і бяспекі (СІБ) пад кантроль парламента, паведамляе currenttime.tv. Перад будынкам парламента сабралася некалькі дзясяткаў людзей, некаторыя прыйшлі са сцягамі. Удзельнікі пратэсту скандуюць «Справядлівасць для людзей», «Дадон, сыходзь».

Абраная прэзідэнтка Малдовы Мая Санду раней абвінаваціла дзейнага кіраўніка дзяржавы Ігара Дадона ў спробе ўзурпаваць уладу ў краіне і заклікала грамадзян выходзіць на пратэст. Яна назвала «антыдэмакратычным злоўжываннем» законапраект, ініцыяваны дэпутатамі-сацыялістамі, аб вывадзе галоўнай выведвальнай спецслужбы рэспублікі (СІБ) з-пад падпарадкавання прэзідэнта.

«Рэжым Дадона ідзе шляхам Плахатнюка (былы першы віцэ-старшыня парламента Малдовы - НВ). Яны спрабуюць скрасці нашы вынікі галасавання», - заявіла яна.

СІБ Малдовы - галоўная выведвальная спецслужба рэспублікі, яна падпарадкоўваецца прэзідэнту пад наглядам парламента. Дэпутаты-сацыялісты, якія прадстаўляюць большасць у парламенце краіны, ініцыявалі законапраект, які дазволіць вывесці з падпарадкавання прэзідэнта Службу інфармацыі і бяспекі і Службу дзяржаўнай аховы. Такім чынам Партыя сацыялістаў на чале з прэзідэнтам Дадонам плануе захаваць кантроль над гэтымі ключавымі ўстановамі пасля ягонага сыходу з пасады кіраўніка дзяржавы.

Малдова з'яўляецца парламенцкай рэспублікай. Цяпер у заканадаўчым органе краіны большасць (37 з 101 дэпутата) у Партыі сацыялістаў, якая падтрымлівае прэзідэнта Ігара Дадона, крэсла прэм'ера пры тым займае былы дарадца кіраўніка дзяржавы Іён Кіку.

Праеўрапейская абраная прэзідэнтка Малдовы Мая Санду ахарактарызавала законапраект як «спробу ўзурпаваць уладу ў дзяржаве». З яе слоў, мэта Партыі сацыялістаў - утрымаць у палітычным палоне інстытут, неабходны для барацьбы з карупцыяй, што цягне рызыкі для дзяржаўнай бяспекі.

«Кіроўная большасць ПСРМ - «Шор» хоча зрэзаць тыя паўнамоцтвы, якія дазволілі б мне пачаць наводзіць парадак у краіне. Так яны хочуць скасаваць вынікі выбараў. Я заклікаю вас выйсці і абараніць свой голас», - заявіла Санду.

Законапраект аб СІБ плануецца прыняць 3 снежня ў двух чытаннях.

«Мы апратэстуем гэтыя злоўжыванні ў Канстытуцыйным судзе і папросім дапамогі народа», - падкрэсліла Санду.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках