24 красавiка 2024, Серада, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў актывізаваліся банкаўскія ашуканцы

8
У Беларусі зноў актывізаваліся банкаўскія ашуканцы

На гэты раз яны тэлефануюць ахвярам праз Viber.

У Беларусі зноў актывізаваліся банкаўскія ашуканцы. Схема старая: махляр прадстаўляецца супрацоўнікам банка і спрабуе выведаць у ахвяры інфармацыю з яе карткі або звесткі для ўваходу ў інтэрнэт-банк. Але на гэты раз тэлефануюць не праз тэлефон, а праз Viber. Пра гэта распавядаюць чытачы і папярэджвае адзін з банкаў. Таксама нядаўна махляр патэлефанаваў і карэспандэнту tut.by.

- Актывізаваліся ашуканцы. Прадстаўляюцца працаўнікамі «Беларусбанка», нейкай агульнай сістэмай бяспекі. Кажуць, што была спроба спісання грашовых сродкаў з майго асабістага рахунку і іншую лухту. Увогуле, спрабуюць даведацца асабістыя звесткі, рэшту рахунку на карце. Толькі што і маёй сяброўцы тэлефанавалі, - распавядае адна з чытачак.

На днях махляр патэлефанаваў у Viber і карэспандэнту tut.by. Яго рахунак быў падпісаны як «БПС-БАНК» (правільная назва банка - «БПБ Ашчадбанк»), а нумар пачынаўся лічбамі +357 (іх на першы погляд можна пераблытаць з кодам Беларусі +375). Той, хто тэлефанаваў, хацеў пацвердзіць ажыццяўленне пераводу на значную суму, а на адмову гаварыць пра гэта сказаў, што ў такім выпадку пацвярджае перавод. Зразумела, ніякага пераводу, які нібыта трэба было пацвердзіць, не існавала.

Пра такія званкі сваіх кліентаў папярэджвае і «МТБанк». Там пішуць, што апошнім часам фіксуюцца спробы вышынгу (тэлефоннага махлярства), у тым ліку праз Viber.

- Зламыснікі, прадстаўляючыся праз тэлефон работнікамі службаў бяспекі розных банкаў, спрабуюць атрымаць звесткі для ўваходу ў асабісты кабінет інтэрнэт-банка і мабільнага прыкладання. Яшчэ раз нагадваем, што супрацоўнік банка не можа запытваць у кліента канфідэнцыйную інфармацыю, бо ўсе звесткі ўжо ёсць у сістэме. Таму нельга паведамляць каму б там ні было канфідэнцыйную інфармацыю: свае пашпартныя звесткі, поўныя рэквізіты карты, коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт - і мабільны банкі, - паведамляюць у банку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках