20 красавiка 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК гатовы дапамагчы беларускім спартоўцам, якія падтрымалі перамены

1
МАК гатовы дапамагчы беларускім спартоўцам, якія падтрымалі перамены

Ім дапамогуць узяць удзел у Алімпіядзе.

Міжнародны алімпійскі камітэт выказаў гатоўнасць дапамагчы беларускім спартоўцам, якія пацярпелі за сваю пазіцыю, з допускам на Алімпіяду па-за заяўкай НАК. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці выканаўчы дырэктар фонду Аляксандр Апейкін, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Спартоўцы будуць рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў, тут працуе спартыўны прынцып. Мы не можам гарантаваць іх удзел па-за кваліфікацыяй. Яны павінны атрымаць на рукі алімпійскія ліцэнзіі», - сказаў Апейкін.

Цяпер падрыхтоўку да Алімпіяды пад заступніцтвам фонду пачалі 10 спартоўцаў.

На сёння БФСС зафіксаваў больш за 70 выпадкаў ціску на спартоўцаў. Па падтрымку ў фонд звярнуліся 45 чалавек, 30 заявак былі адобраныя. Агульная сума дапамогі пацярпелым склала блізу 100 тысяч еўраў, паведамляе БФСС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках