20 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіпрскі суд арыштаваў маёмасць расейскіх алігархаў

9
Кіпрскі суд арыштаваў маёмасць расейскіх алігархаў

Арыштаваная маёмасць на 267 мільёнаў еўраў.

Акруговы суд кіпрскай сталіцы Лімасола вынес пастанову аб арышце актываў былых саўладальнікаў расейскага «Промсвязьбанка» Дзмітрыя і Аляксея Ананьевых і іх жонак, піша «Коммерсант». Пра гэта прасіў банк «Траст», які спрабуе спагнаць з экс-банкіраў страты, панесеныя праз іх «ашуканскія» дзеянні, паведамляе «Радыё Свабода».

На якія актывы накладзены арышт, не ўдакладняецца, але вядома, што гэта маёмасць ва ўсім свеце на агульную суму 267 млн еўраў. Менавіта такую страту спрабуе спагнаць з Ананьевых «Траст». Таксама суд задаволіў пазоў пра арышт маёмасці «трэцяй асобы, якая меркавана з'яўляецца намінальным трымальнікам часткі актываў братоў Ананьевых». Яе імя не раскрываецца.

Патрабаванні да братоў Ананьевых звязаныя з «рэалізацыяй фінансавых схем, якія маюць прыкметы ашуканскіх дзеянняў, шляхам выдачы незабяспечаных крэдытаў, а таксама пазык з істотна недастатковым забеспячэннем», растлумачыў «Траст».

Спагнаць страты з Ананьевых спрабуе таксама Промсвязьбанк. Ён ініцыяваў судовыя працэсы на Кіпры, у Нідэрландах, Вялікабрытаніі. Самы буйны пазоў - на 282,2 рублёў. Паводле пазоваў ПСБ арыштаваныя больш за 350 аб'ектаў нерухомасці: на будынак і калекцыю музея Інстытута расейскага рэалістычнага мастацтва ў Маскве, больш за 50 аб'ектаў нерухомасці, два самалёты Bombardier Challenger 650 і аўтамабілі (пасля арышт часткова быў зняты). ПСБ таксама патрабаваў скасаваць шлюбную дамову Аляксея Ананьева і яго жонкі Дар'і, паводле якой за два месяцы да санацыі банка ёй адышлі ўся нерухомасць і прадметы мастацтва мужа.

Аляксей Ананьеў разам з яго братам Дзмітрыем да снежня 2017 года з'яўляліся бенефіцыярамі Промсвязьбанка. Аляксей узначальваў раду дырэктараў крэдытнай арганізацыі. Тады Цэнтрабанк увёў часовае праўленне праз крэдыты, выдадзеныя афіляваным асобам, няякаснага капіталу і залішняй нагрузкі, звязанай з няўдалай санацыяй Аўтавазбанка.

Аляксей Ананьеў з'яўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе аб прысваенні або растраце грашовых сродкаў у асабліва буйнайі суме. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. У 2018 годзе Промсвязьбанк накіраваў заяву ў праваахоўныя органы, паводле якой распачалі справу.

Басманны суд Масквы год таму завочна арыштаваў Ананьевых, іх абвясцілі ў міжнародны вышук паводле абвінавачвання ў буйных крадзяжах у Промсвязьбанка. У ліпені старшыня Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін паведаміў, што да справы аб растраце 87 млрд рублёў дадаліся крымінальныя справы аб крадзяжах больш за 15 млрд рублёў. У дачыненні да Аляксея Ананьева распачатая таксама справа аб дачы хабараў чыноўнікам Пенсійнага фонду на 210 млн рублёў.

Ананьевы адпрэчваюць усе прэтэнзіі пазоўнікоў і абвінавачванні СК і называюць пераслед у дачыненні да іх «палітычна матываваным». Прадстаўнік экс-банкіраў уважаюць, што забеспячальныя захады «ў найбліжэйшы час будуць скасаваныя кіпрскім судом».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках