28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежная трупа «Купалаўцы» прэзентуе сваю новую прэм'еру

1
Незалежная трупа «Купалаўцы» прэзентуе сваю новую прэм'еру
АРХІЎНАЕ ФОТА «НАША НІВА»

Паказ бясплатны, але гледачы могуць падтрымаць купалаўцаў ахвяраваннямі.

Сёння, 30 снежня, незалежная трупа «Купалаўцы» пакажа на сваім Youtube-канале новую прэм'еру - спектакль «Войцэк. Сцэны». У ім сыграюць акторы, якія ўлетку гэтага года сышлі з Купалаўскага на знак пратэсту супраць звальнення Паўла Латушкі і агульнай сітуацыі ў краіне.

Гэта не першая выкарыстанне акторамі Купалаўскага тэатра знакамітай п'есы Георга Бюхнера. У 2017 годзе спектакль паводле яе паставіў рэжысёр Юра Дзівакоў, але ўжо праз некалькі месяцаў яго знялі з рэпертуару.

Хто такі Войцэк? Франц Войцэк — патульны, як цялё, салдат. Служыць ён аддана і пагаджаецца на ўсё: на сумнеўныя экспэрыменты шарлатана-лекара, на папрокі дурнаватага капітана, на кпіны і знявагі. Абы прынесці грошай сваёй каханай Марыі і прабавіць вольную хвіліну над калыскай сына. Аднак падзеі паступова выходзяць з-пад яго і так слабога кантролю, - анансуюць купалаўцы новы праект.

Цяпер сваё прачытанне п'есы прапануе рэжысёр Раман Падаляка, стваральнік спектакляў «Радзіва Прудок» і «Першы».

Тэкст п’есы даволі складаны і не адразу можна знайсці да яго ключык. Для мяне гэта гісторыя простага, маленькага чалавека, які не быў народжаны забойцам, рос слаўным дзіцёнкам. Але сістэма паступова падбіраецца і да яго ды жорстка нішчыць самае добрае, што засталося ў ягонай душы. У выніку Войцэк забівае самага блізкага чалавека. Забівае ўсё чалавечнае ў сабе, - кажа Падаляка.

У новым праекце купалаўцаў будуць паказаны выбраныя сцэны п'есы (адсюль і назва).

- Спадзяемся, што гэта стане пралогам да больш маштабнага тэатральнага праекта,- кажуць акторы.

Галоўную ролю згуляе Аляксандр Казела, ролю Мары ў розных складах будуць гуляць Кацярына Яворская, Крысціна Дробыш, Марта Голубева і Таццяна Дзянісава. Капітана ўвасобіць на сцэне Аляксандр Зелянко, Андрэаса - Александ Паўлаў і Павел Астравух, Доктара - Андрэй Дробыш і Павел Паўлюць.

Аўтар сцэнаграфіі - мастачка Кацярына Шымановіч, кампазітар - Эрык Арлоў-Шымкус.

Доступ да спектакля будзе адкрыты з 19 да 24 гадзін 30 снежня. Працягласць «Воцэка» - 50 хвілін. Наступны паказ адбудзецца 20 студзеня 2021 года.

Паказ бясплатны, але гледачы могуць падтрымаць купалаўцаў Доната (падрабязнасці па спасылцы). Таксама можна стаць непасрэдным спонсарам Youtube-канала купалаўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках