29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адбываецца рэвалюцыя чалавечнасці

5
У Беларусі адбываецца рэвалюцыя чалавечнасці
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ

Новыя лідары з'явяцца ў кожным двары.

Беларускі відэаблогер, аўтар Youtube-канала "Краіна для жыцця" і палітвязень Сяргей Ціханоўскі 30 снежня змог перадаць адказы на некалькі пытанняў Deutsche Welle, у якіх падзяліўся сваім стаўленнем да падзей, што адбываюцца ў Беларусі.

Рэвалюцыя ў Беларусі не затухне сама па сабе

Палітычную сітуацыю ў Беларусі, дзе ўжо больш за чатыры месяцы не спыняюцца пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, Сяргей Ціханоўскі ахарактарызаваў няйначай як рэвалюцыяй. "У Беларусі рэвалюцыя чалавечнасці, грамадзянскай супольнасці і справядлівасці. Рэвалюцыя - гэта працэс, і ён не затухне сам па сабе", - кажа відэаблогер.

Ціханоўскі адзначыў, што ў Беларусі былі ізаляваныя ўсе лідары і абезгалоўленая апазіцыя. "Аднак новыя лідары з'явяцца ў кожным двары. Зыход сітуацыі залежыць выключна ад нашага народа", - мяркуе блогер.

Справа блогера Ціханоўскага

Блогер Сяргей Ціханоўскі ў траўні 2020 года меў намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 9 жніўня. ЦВК Беларусі адмовіла яму ў рэгістрацыі кандыдатам, матывуючы гэта тым, што падчас падачы заяўкі ён знаходзіўся ў СІЗА, адбываючы адміністрацыйны арышт. Замест яго дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала ягоная жонка Святлана. Яе Цэнтрвыбаркам прызнаў кандыдаткай у прэзідэнты.

29 траўня на пікеце ў Гародні ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, блогера пасля міліцэйскай правакацыі з удзелам прастытуткі на мянушку Ламбада затрымалі.

Беларускія праваабаронцы абвясцілі Ціханоўскага і іншых затрыманых актывістаў палітычнымі вязнямі.

30 лістапада адвакатка Ціханоўскага Наталля Мацкевіч паведаміла, што тэрмін ягонага ўтрымання пад вартай працягнуты на тры месяцы. Паводле ейных слоў, агульны тэрмін арышту складзе дзевяць месяцаў і павінен будзе скончыцца ў канцы лютага 2021 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках