25 красавiка 2024, Чацвер, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны доктар патлумачыў, чаму падчас эпідэміі COVID-19 трэба спаць на жываце

9
Папулярны доктар патлумачыў, чаму падчас эпідэміі COVID-19 трэба спаць на жываце

Гэтаму варта навучыцца і здаровым людзям.

Калі ў чалавека каранавірусная інфекцыя ў цяжкай форме, то адзін з самых эфектыўных метадаў актывізацыі паветраабмену ў лёгкіх - гэта менавіта становішча на жываце. З гэтай нагоды папулярны ўкраінскі доктар Яўген Камароўскі запісаў новае відэа:

- Хачу падзяліцца з вамі цікавым лайфхакам.

Мне яго даслалі нашы чытачы - гаворка ідзе пра сон на жываце.

Калі ў чалавека каранавірусная інфекцыя ў цяжкай форме, то адзін з самых эфектыўных метадаў актывізацыі паветраабмену ў лёгкіх - гэта менавіта становішча на жываце. Вірус пашкоджвае заднія аддзелы лёгкіх, і калі чалавек ляжыць на жываце, то ў найбольш запалёных аддзелах актывізуецца паветраабмен, і гэта паляпшае стан чалавека. Прычым значна.

Гэта трэба рабіць, калі каранавірус праходзіць у цяжкай форме. Але нават калі захворванне сярэдняй цяжкасці, калі ёсць усякае паражэнне лёгкіх, якое выявілі на кампутарнай тамаграфіі, - абавязкова ляжаць на жываце. Гэта трэба рабіць пры ўсякай дыхавіцы.

Для людзей з вялікім жыватом гэта можа быць вялікая праблема. Гэта вельмі некамфортна. Але справа ў тым, што ўсе спружынныя артапедычныя матрацы, як правіла, на змейцы (маланцы). Гэтую змейку можна адкрыць і на ўзроўні жывата кожную другую спружыну або нават усе - павыцягваць. На гэта сыходзіць даслоўна 20 хвілін. Потым, калі каранавіурс чалавека абміне, гэтыя спружыны можна вярнуць на месца.

Паверце мне, калі ў вобласці жывата не будзе спружын, спаць, ляжаць на жываце і дыхаць на жываце стане нашмат прасцей.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках