25 красавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франкфурт-на-Одэры - Віцебску: Мы захапляемся вашай мужнасцю

2
Франкфурт-на-Одэры - Віцебску: Мы захапляемся вашай мужнасцю

Нямецкі горад-пабрацім накіраваў адкрыты ліст удзельнікам пратэстаў.

У адкрытым лісце Франкфурт-на-Одэры выказвае сваю салідарнасць з народам Беларусі, які мірна выступіў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні і за аднаўленне дэмакратыі, асабліва - жыхарам горада-пабраціма Віцебска, паведамляюць «Народные новости Витебска».

«Мы захапляліся Вашай мужнасцю і апантанасцю. Адначасова мы вельмі занепакоеныя, што сітуацыя ў Вашым горадзе і Вашай краіне можа зазнаць эскалацыю. Таму што мы бачым, што міліцыя і вайскоўцы ўжываюць зброю супраць мірных дэманстрантаў», - гаворыцца ў гэтым лісце.

Таксама, у дакуменце гаворыцца, што месяц таму ў гарадскім музеі Франкфурта-на-Одэры адкрылася фотавыстава, экспазіцыя якой на 29 вялікіх стэндах тысячамі фотаздымкаў дэманструе партнёрства двух гарадоў: здымкі паказваюць, як шмат людзей нашых гарадоў - моладзі, пенсіянераў, спартоўцаў, музыкаў, танцораў, мастакоў за гэты час асабіста пазнаёміліся і падтрымліваюць стасункі адзін з адным да сёння. На двух стэндах прадэманстраваныя здымкі, зробленыя ў Віцебску ў кастрычніку. Мы бачым тысячы людзей рознага ўзросту, якія мірна пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні і за аднаўленне дэмакратыі.

«Мы хацелі б, каб Вы ведалі, што ў нашым горадзе ёсць шмат людзей, якія вельмі ўважліва сочаць за развіццём падзей у вашым горадзе і вашай краіне і менавіта цяпер хочуць заставацца ў кантакце. Вы можаце і ў далейшым таксама на нас разлічваць.

Мы вельмі спадзяемся, што вы здолееце мірнымі дзеяннямі знайсці свой уласны шлях і ўладкаваць сваю краіну», - такія словы заканчваюць адкрыты ліст.

Гэты зварот падпісаны обер-бургамістрам Рэнэ Вільке, старшынём гарадскога сходу дэпутатаў Вольфгангам Нойманам, старшынём рабочай групы «Віцебск» Клаўсам Бальдаўфам і кіраўніцай аддзела культуры, адукацыі, спорту і грамадзянскага ўдзелу ў Еўропе Міленай Манс.

Дакумент на нямецкай мове 2 снежня апублікаваны на сайце гарадской адміністрацыі Франкфурт-на-Одэры. 3 снежня гэты ліст праз электронную пошту даслалі ў гарвыканкам Віцебска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках