28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Венядыктаў: Лукашэнка патрапіў у ціскі

47
Аляксей Венядыктаў: Лукашэнка патрапіў у ціскі
Аляксей Венядыктаў

На ўзурпатара ціснуць з трох бакоў.

Лукашэнка ў цісках з трох бакоў, мяркуе рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядыктаў. У інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы ўкраінскага выдання «Гордан» Алесі Бацман ён распавёў, хто цісне на ўзурпатара і чым гэта ўсё можа скончыцца:

- Лукашэнка патрапіў у ціскі. Ёсць тры сілы, якія ціснуць на яго з трох бакоў: пратэсты, Расея і Захад. Часам яны супадаюць ў нейкіх рэчах, часам у іх проста супрацьлеглыя інтарэсы.

Лукашэнка вельмі нервуецца, я бачу, я яго ведаю. Таму што гэтыя тры сілы могуць скааперавацца ў нейкі момант, як гэта было ў Малдове ў мінулым годзе, калі Мая Санду стала прэм'ер-міністрам. Цяпер яна прэзідэнт, - адзначыў Аляксей Венядыктаў.

Ён патлумачыў, чаму Расея падтрымлівае «нязручнага партнёра Лукашэнку» і назваў умову, пры якой яна прыме іншага прэзідэнта ў Беларусі.

- Цікавасць Расеі ў тым, што наша цяперашняя кіроўная верхавіны мяркуе, што Беларусь - гэта частка вялікай Расеі, Белая Русь, і ў тым, каб там было ціха і спакойна і каб мы там спакойна выконвалі свае інтарэсы і трымалі свае ракеты. Калі вы супраць ракет - канец гісторыі.

Але калі будучы ўрад Беларусі будзе салідарны з гэтымі інтарэсамі, то ўсё адно хто там прыйдзе...

Лукашэнка - гэта нязручны партнёр, нязручны кліент. Ён шмат разоў, з пункту гледжання Крамля, падманваў Пуціна і Крэмль.

Але прэзідэнта, які прыходзіць з вуліцы, расейская ўлада не трывае. Мы гэта бачым з іншых гісторый, з Майдану ў шырокім сэнсе, - кажа Венядыктаў.

Ён мяркуе, што падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі, Расея рызыкуе пагоршыць сваё міжнароднае становішча.

- Што цяпер робіць расейская ўлада? Наколькі я ведаю, калі Лукашэнка прыязджаў у Сочы... І ў апошні раз, як разумеюць у нас, яны дамовіліся, што праз паўтара года будзе новая Канстытуцыя, будзе іншы прэзідэнт.

Вось цяпер Лаўроў ездзіў, да гэтага ездзіў Нарышкін з тым, каб падштурхоўваць Лукашэнку да таго, каб ішла «канстытуцыйная рэформа». Таму што Расеі нядобра мець у сябе пад бокам краіну, якую трасе.

Таму мы вельмі акуратна гаворым пра пратэсты, у адрозненне ад украінскага майдана, напрыклад.

Але мы бачым, што Лукашэнка не хоча, ён супраціўляецца і спрабуе гэтую тэму змяніць. Але мы яшчэ грошы даем, крэдыты, таму ў нас завіначаны з'яўляецца.

І нам яшчэ санкцый за Беларусь не стае! Вось гэтага толькі нам не стае цяпер! - не выключае журналіст такога развіцця падзей.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках