28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх паліклініках спынілі наданне планавай дапамогі

37
У менскіх паліклініках спынілі наданне планавай дапамогі

Загад выдаў Камітэт аховы здароўя.

У сталічных паліклініках прыпыняюць наданне планавай медыцынскай дапамогі. Гэта звязана з COVID-19. Адпаведны загад № 632 выдаў Камітэт аховы здароўя, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Як растлумачылі ў даведцы 21-й паліклінікі сталіцы, з панядзелка, сапраўды, талоны, якія тычацца планавай дапамогі, не будуць выдавацца.

Загад Камітэта аховы здароўя з'явіўся ў тэлеграм-канале «Белыя халаты. News». Паводле дакумента з 4 снежня спыняецца наданне планавай медыцынскай дапамогі

пацыентам у амбулаторна-паліклінічных установы Менска. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў паліклініках горада.

- З панядзелка ўсе паліклінікі пераходзяць на рэжым надання экстранай дапамогі, - растлумачылі ў даведцы адной з паліклінік Менска.

Наданне экстраннай дапамогі ніхто не прыпыняў. Пад планавай дапамогай маецца на ўвазе дапамога, якую надаюць пацыентам праз абвастрэнне захворвання. Напрыклад, у чалавека артэрыяльная гіпертэнзія ўжо не адзін год, ён перыядычна прыходзіць на планавы прыём да лекара праз абвастрэнне свайго хранічнага захворвання. Цяпер такая дапамога прыпыненая. Да планавай дапамогі таксама залічваецца праходжанне планавых аналізаў раз на паўгода ці год.

Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя апублікаваў тлумачэнне гэтага загаду. Сярод новаўвядзенняў будзе і тое, што прыём выкліку лекара на дом будзе забяспечаны да 18.00. Для надання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і тэмпературай на прыёме ў паліклініцы і дома ў кантактных брыгадах, а таксама для працы ў кантактных цэнтрах будуць задзейнічаны лекары-спецыялісты: неўролагі, рэабілітолагі, фізіятэрапеўты, эндакрынолагі ды іншыя. Студэнтам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якіх накіравалі ў паліклініку, арганізуюць поўную занятасць.

Тым часам у паліклініках забяспечана наданне экстраннай траўматолага-хірургічнай дапамогі пацыентам. На медыка-сацыяльную экспэртызу будуць накіроўвацца пацыенты ў перыядзе часовай непрацаздольнасці і асобы працаздольнага ўзросту пры наяўнасці прыкмет інваліднасці, дыспансернае назіранне цяжарных арганізуецца са скарачэннем наведванняў пацыентамі жаночых кансультацый з улікам індывідуальных чыннікаў рызыкі перынатальных і маткавых ускладненняў (унесены карэктывы ў планы вядзення цяжарнасці).

Праца школ для падрыхтоўкі да цяжарнасці і родаў арганізаваная ў онлайн-фармаце.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках