29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ОРЕС+ дамовіліся аб павелічэнні здабычы нафты

2
Краіны ОРЕС+ дамовіліся аб павелічэнні здабычы нафты

Квота вырасла на паўмільёна барэляў за дзень.

Удзельнікі ўгоды ОРЕС+ узгаднілі павелічэнне здабычы нафты пачынаючы са студзеня, паведамляе Bloomberg.

Агенцтва адзначае, што пасля пяці дзён складаных перамоў, якія выявілі новыя супярэчнасці паміж асноўнымі чальцамі альянсу, краіны ОРЕС+ пагадзіліся трохі змякчыць абмежаванні - на 500 тысяч барэляў за дзень, пачынаючы са студзеня.

Міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі прынц Абдулазіз бен Сальман прызнаў, што пагадненне было дасягнутае з цяжкасцю.

«Гэта было вельмі пакутліва, вельмі стомна. Калі трэба працаваць з 23 краінамі, вам павінна быць вельмі блізкая ідэя гнуткасці», - сказаў ён журналістам пасля сустрэчы.

Агенцтва адзначае, што пасля расколу паміж Савудаўскай Арабіяй і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі картэль не змог дамовіцца аб адтэрміноўцы запланаванага на студзень павелічэння здабычы на тры месяцы. Замест гэтага міністры пастанавілі павялічыць здабычу на 500 тысяч барэляў за дзень і штомесяц праводзіць сустрэчы для прыняцця пастановы аб наступных кроках.

Праз пандэмі і падзенне нафтавых коштаў вясной краіны ОРЕС+ ухвалілі беспрэцэдэнтнае скарачэнне здабычы - на 9,7 млн барэляў за дзень, што супастаўна прыкладна з 10% сусветнага дакрызіснага попыту на нафту. Згодна з умовамі угоды, у жніўні яны пачалі павялічваць здабычу - абмежаванні знізіліся да 7,7 млн барэляў за дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках