28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія рабочыя масава байкатуюць Арду

4
Беларускія рабочыя масава байкатуюць Арду
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ТАСС

Пратэстныя «ручайкі» трансфармаваліся ў моцны рух.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук сцвярджае, што апошнія месяцы назіраецца масавы сыход работнікаў з праўладных прафсаюзаў, якія аб'яднаны пад «парасонам» ФПБ, які узначальвае лукашыст Міхаіл Арда.

У той жа час, як піша dw.com, сцвярджае прафзвязны лідар, «людзі пайшлі ў БКДП, колькасць чальцоў вырасла на 20%. А ў праўладнай ФПБ упала на 20-30%. Гэтыя ручайкі можна трансфармаваць у моцны рух».

Такім меркаваннем ён падзяліўся падчас Эканамічнай панэлі на Менскім дыялогу.

Нагадаем, 10 лістапада Саша Таракан загадаў да канца года стварыць прафсаюзныя арганізацыі на ўсіх прыватных прадпрыемствах пад пагрозай іх ліквідацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках