24 красавiка 2024, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Скандальныя злівы кажуць пра глыбокі раскол унутры атачэння Лукашэнкі»

10
«Скандальныя злівы кажуць пра глыбокі раскол унутры атачэння Лукашэнкі»
Фота: ТАСС

Частка сілавікоў і чыноўнікаў не жадае дзяліць адказнасць са злачынцам.

Метады кіравання краінай Лукашэнкі падводзяць сілавікоў і чыноўнікаў пад крымінальны пераслед, што не ўсім з іх відавочна падабаецца, заявіў выданню «БП» дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі.

- Днямі беларусы мелі магчымасць паслухаць чарговыя тэлефонныя размовы людзей, галасы якіх вельмі падобныя да галасоў прадстаўнікоў найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі. Як вы бачыце гэтую сітуацыю?

- Пачну з канстатацыі таго факта, што калі б не надзвычайная закрытасць у дзейнасці дзяржаўных структур, уключаючы адміністрацыю Лукашэнкі, то гэтыя злівы не выклікалі б такога рэзанансу ў грамадстве і медыях, які мы назіраем сёння.

А калі б беларускія ўлады прытрымліваліся літары закона, то людзі, якія фігуруюць у гэтых запісах, былі б пакараныя за свае правіны, і гэты рэзананс мог быць заглушаны ў самым пачатку.

Але так як у краіне назіраецца прававы дэфолт, то такія слівы вядуць да выбуховага эфекту ў інфармацыйным полі.

Калі пераходзіць да прычыны такіх зліваў, то ў мяне ёсць дзве версіі.

Перш за ўсё трэба ўлічваць той факт, што палітычны крызіс у краіне прывёў да расколу ўнутры элітаў. Відавочна, што не толькі вялікая частка грамадства, але і значная частка дзяржаўнага апарату, уключаючы сілавыя структуры, не згодна з той жорсткай брутальнай лініяй з боку кіраўніцтва, якая выбрана для развязання крызісу.

Такія злівы можна разглядаць як знак пратэсту з боку гэтай часткі бюракратычнага і сілавога апарата.

Сярод іншага метады беларускага кіраўніцтва падводзяць супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і бюракратычнага апарата пад крымінальны пераслед нават з пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства. Не кажучы ўжо аб ініцыяванні міжнароднага трыбунала.

- Якая ваша другая версія?

- Не сакрэт, што выведвальныя службы РФ здольныя перахопліваць такія размовы. Расея валодае такімі магчымасцямі і з прычыны таго, што ў свой час многія апаратна-праграмныя комплексы для інфраструктуры беларускай сувязі былі пастаўленыя расейскімі кампаніямі.

Я ўжо не кажу пра тое, што аператар мабільнай сувязі МТС напалову належыць расейскаму боку. Гэта значна спрашчае доступ да тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Але яшчэ раз падкрэслю, што такія злівы хутчэй за ўсё сведчыць пра раскол унутры элітаў. І ён цалкам можа падсілкоўвацца і расейскім бокам з улікам таго, што Крэмль мае намер скарыстацца палітычнымі крызісам у Беларусі, каб прымусіць Лукашэнку да транзіту ўлады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках