20 красавiка 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія назвала дату спынення здабычы нафты і газу ў Паўночным моры

3
Данія назвала дату спынення здабычы нафты і газу ў Паўночным моры

Урад дасягнуў пагаднення з большасцю ў парламенце.

Данія спыніць выдаваць новыя ліцэнзіі на распрацоўку нафтавых і газавых радовішчаў у Паўночным моры і цалкам спыніць здабычу да 2050 года.

Пра гэта заявіў міністр клімату і энэргетыкі Дэн Ёргенс, паведамляе Bloomberg.

Урад дасягнуў пагаднення з большасцю ў парламенце позна ўвечары ў чацвер. Пагадненне азначае, што запланаваны восьмы ліцэнзійны раунд будзе скасаваны, як і ўся будучая выведка, сказаў Ёргенс.

Блізу 150 мільёнаў барэляў нафты і эквівалентаў, якія былі б прасвідраваныя да 2050 года, застануцца пад паверхняй акіяна.

«Мы спадзяемся, што гэта можа натхніць іншых. Мы першая краіна са значнай вытворчасцю, якая зрабіла такі крок. Ідэя палягае ў тым, што іншыя паглядзяць на нас і скажуць: «Калі Данія можа гэта зрабіць, то зможам і мы», - сказаў Ёргенс.

Паводле ацэнак Міністэрства энэргетыкі, пастанова каштавацьме Даніі прыкладна 13 мільярдаў крон (2,1 мільярда даляраў).

Данія з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам нафты ў Еўрапейскім Звязе. Здабыча нафты ў Даніі за 2020 год, як чакаецца, складзе 83 тысяч барэляў, прыроднага газу - эквівалент 21 тысячы барэляў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках