19 красавiка 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта праўда»: швэдскі журналіст пацвердзіў жудасную гісторыю згвалтавання беларускі сілавікамі

68
«Гэта праўда»: швэдскі журналіст пацвердзіў жудасную гісторыю згвалтавання беларускі сілавікамі
СІЛАВІКІ НА АКЦЫІ ПРАТЭСТУ Ў ЖНІЎНІ/«РАДЫЁ СВАБОДА»

Ёсць дакументы, якія пацвярджаюць зверствы карнікаў.

Жудасную гісторыю пра згвалтаванне беларускі Крысціны (пад такім псеўданімам яе схавалі журналісты) апублікаваў швэдскі партал ETC.se.

«Еўрарадыё» звязалася з аўтарам публікацыі - галоўным рэдактарам ETC.se Андрэасам Густаўсанам - і распытала, як ён збіраў інфармацыю для артыкула.

«Я звязаўся з Крысцінай пры дапамозе яе сябра, які пераехаў у Швэцыю», - тлумачыць Густаўсан. Журналіст сам размаўляў з Крысцінай, але не асабіста - онлайн. Пры гэтым ён меў магчымасць убачыць, што яна сапраўды пазбавілася практычна ўсіх зубоў.

Таксама Густаўсан падкрэслівае, што ў яго ёсць інфармацыя аб датах таго, што адбылося, ёсць усе адрасы. Ёсць і медыцынскія дакументы, якія яму перадала дзяўчына.

«Я даў швэдскаму лекару прааналізаваць іх - і так, гэты лекар сказаў, што яны адпавядаюць траўмам пасля сэксуальнага гвалту і выкарыстаная [у дакументах. - «Еўрарадыё»] мова была прафесійнай і дакладнай», - адзначае журналіст.

На наўпроставае пытанне аб тым, ці ўпэўнены ён у праўдзівасці гісторыі, Густаўсан адказаў: «Так, я ўпэўнены, што гэтая гісторыя праўдзівая».

Густаўсан паабяцаў звязацца як з лекарам, так і з самой дзяўчынай і ўдакладніць, ці гатовыя яны пагутарыць з іншымі СМІ.

Пра што напісалі ў ETC?

Выданне піша, што Крысціна была затрыманая падчас адной з акцый пратэсту. Сцвярджаецца, што ў «пакоі для допытаў» яе гвалтавалі сілавікі.

«Анальная адтуліна, похва, рот. Яны выкарыстоўвалі свае дручкі. Спачатку яна думала, што яны будуць біць яе па спіне, можа быць, па нагах. Але замест гэтага яны спусцілі з яе штаны. Яна крычала і ўмольвала. Расказала ім, дзе яна нарадзілася, чаму вучылася ва ўніверсітэце, якую футбольную каманду падтрымлівае - усё, што яна магла прыдумаць, каб знайсці агульную мову з адным з мужчын», - піша ETC.

Акрамя таго, дзяўчыну білі, праз што ў яе засталося толькі пяць зубоў. Потым яе адпусцілі, хтосьці адвёз у лякарню, дзе зрабілі экстраную аперацыю пералівання крыві. «Нарэшце яе забралі сваякі. Яна ўсё яшчэ з імі цяпер, у асноўным прыкаваная да ложка», - сцвярджае партал.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках