25 красавiка 2024, Чацвер, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія паліклінікі закрываюць планавы прыём: што гэта значыць для цяжарных?

1
Менскія паліклінікі закрываюць планавы прыём: што гэта значыць для цяжарных?

Важныя змены.

З сённяшняга дня паліклінікі Менска прыпыняюць наданне планавай медыцынскай дапамогі. Пра гэта гаворыцца ў загадзе №632 Камітэта аховы здароўя. Змены закранулі і будучых мам, піша сайт rebenok.by.

Афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што для цяжарных скарачаецца колькасць наведванняў жаночых кансультацый з улікам індывідуальных фактараў рызыкі пры перынатальныхй і матчыных ускладненнях. Журналісты даведаліся, што гэта азначае на практыцы.

- Для цяжарных жанчын амаль нічога не мяняецца, няхай не хвалююцца, - патлумачыла галоўны акушэр-гінеколаг Камітэта аховы здароўя Ірына Іканастасава. - Калі ў жанчыны ўсё добра, няма абцяжаранага анамнезу, нізкія рызыкі перынатальнай мацярынскай смяротнасці, то на ўказанне лекара візіты могуць быць скарочаныя. Але ёсць пацыенткі, якія належаць да групы высокай рызыкі, і яны павінны назірацца ў ранейшым парадку.

Яшчэ адна навіна - школы цяжарнасці і родаў перанесеныя ў онлайн-фармат.

- У сацыяльных сетках ёсць спасылкі на праекты «Ты не адна» і пляцоўку «MАМА PRO», - дапаўняе Ірына Іканастасава. - Гэта шыкоўны цыкл лекцый. У ім асветленыя ўсе тэмы, якія прысутнічаюць у праграмах і пратаколах аб цяжарнасці і родах. Вельмі шмат што можна даведацца онлайн.

Як гаварылася вышэй, загад №632 прыпыняе планавую медыцынскую дапамогу, але не варта блытаць яе з экстраннай. Гаворка ідзе пра медыцынскае назіранне, калі захворванне не абвостранае, але пацыент абавязаны час ад часу прыходзіць да лекара на прыём. Планавая гінекалагічная дапамога згодна з загадам таксама часова скасаваная.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках