18 красавiка 2024, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, як прэпарат ад дыябету дапамагае пры лячэнні каранавіруса

4
Медыкі высветлілі, як прэпарат ад дыябету дапамагае пры лячэнні каранавіруса

Дзіўныя вынікі былі атрыманыя ў Медыцынскай школе Універсітэта Мінесоты.

Прэпарат ад дыябету «метфармін» здольны значна знізіць рызыку смерці ад каранавіруса (COVID-19) у жанчын.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Медыцынскай школы Універсітэта Мінесоты і UnitedHealth Group, паведамляе Charter97.org са спасылкай на звесткі рэлізу медыкаў.

Пры гэтым такога ж эфекту ў мужчын не выяўлена.

Метфармін - універсальны прэпарат для кантролю ўзроўню цукру ў крыві ў пацыентаў з дыябетам 2-га тыпу. Ён таксама памяншае колькасць бялкоў запалення, такіх як TNF-альфа, якія, відавочна, пагаршаюць COVID-19.

Каманда даследчыкаў прааналізавала амаль 6 тысяч чалавек з дыябетам або атлусценнем, шпіталізаваных з каранавірусам, і ацаніла, ці звязанае выкарыстанне медфарміну са зніжэннем смяротнасці.

Выяўлена, што жанчыны, якія перад шпіталізацыяй праз COVID-19 атрымлівалі 90-дзённы рэцэпт на медфармін, мелі на 21-24% меншую імавернасць смяротнасці ў параўнанні з аналагічнымі жанчынамі, якія не прымалі прэпарат.

Істотнага зніжэння смяротнасці сярод мужчын не назіралася.

Навукоўцы ўжо падалі заяўку на выкарыстанне медфарміну для лячэння і прафілактыкі каранавіруса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках