29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы лекараў першымі прышчэпяць супраць COVID-19

4
У Польшчы лекараў першымі прышчэпяць супраць COVID-19
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Прадстаўленая нацыянальная праграма вакцынацыі супраць каранавіруса ў Польшчы.

На супольнай прэс-канферэнцыі кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык і міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі прадставілі нацыянальную праграму вакцынацыі супраць каранавіруса, паведамляе «Польскае радыё».

Урад анансаваў, што пакуль вакцынацыю будуць праводзіць толькі сярод лекараў, якія маюць дазвол на практыку на тэрыторыі Польшчы. Кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык падкрэсліў, што такая пастанова прадыктаваная меркаваннямі бяспекі пацыентаў. Пакуль кола асоб, якім зробяць прышчэпку, пашырацца не будзе.

Адам Нядзельскі сказаў, што вакцынацыя будзе праводзіцца ва ўмовах, якія адпавядаюць усім правілам бяспекі.

Кіраўнік установы запэўніваў, што заяўленая эфектыўнасць вакцын супраць каранавіруса вышэйшая, чым супраць грыпу. Ён падкрэсліў, што вытворцы новых прэпаратаў паведамляюць аб іх больш чым 90-адсоткавай эфектыўнасці.

Гэты паказчык, як растлумачыў міністр, азначае адсотак людзей, якія пазбегнуць заражэння вірусам. Са слоў Адама Нядзельскага, гэта вельмі перспектыўныя паказчыкі.

Міністр аховы здароўя дадаў, што чым вышэйшы паказчык эфектыўнасці вакцыны, тым меншую колькасць людзей трэба будзе вакцынаваць, каб пандэмія стала, як ён выказаўся «простым захворваннем».

Са слоў міністра, з улікам заявы Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў, пра тое, што вакцыны будуць адобраныя ў канцы снежня і пачатку студзеня, вакцынацыя пачнецца ў канцы студзеня - пачатку лютага. На ацэнку Адама Нядзельскага, калі кожны месяц у Польшчы будуць вакцынаваць мільён чалавек, то да сезону адпачынкаў, з ягоных слоў, у краіне будзе «ўсё больш камфортная сітуацыя».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках