16 красавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая дзяўчына экс-следчага СК Юшкевіча

14
Затрыманая дзяўчына экс-следчага СК Юшкевіча
ФОТА: @MOTOLKOHELP

Сам Юшкевіч сёння быў вызвалены з турмы.

Сёння была затрыманая дзяўчына былога следчага СК Яўгена Юшкевіча, які толькі што сам выйшаў з СІЗА на Валадарскага. Гэта пацвердзіў tut.by сам Яўген са слоў адваката.

Са слоў адваката, Валерыя Эйсмант была затрыманая Камітэтам дзяржбяспекі а 17.30. Яна дастаўлена ў СІЗА на тэрмін да трох дзён.

Са слоў Яўгена, яна раней працавала ў пракуратуры, але не з'яўлялася службовай асобай. Ён тлумачыць, што пра працу яны не гаварылі прынцыпова, таму што гэта магло паставіць яе ў небяспечнае становішча. З ягоных слоў, Яўгенія не мела і не мае доступу да якой-небудзь службовай інфармацыі.

Нагадаем, Яўгена Юшкевіча затрымалі 24 лістапада, а 22.00, у сваёй кватэры ў Менску, дзе таксама прайшоў ператрус. Ён з'яўляецца падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яму абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, але пасля правядзення следчых дзеянняў сёння яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках