19 студзеня 2021, aўторак, 4:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прэзентавалі беспілотнік для касмічных запускаў

7
У ЗША прэзентавалі беспілотнік для касмічных запускаў
Выявы AEVUM

З дапамогай апарата можна будзе ажыццяўляць запуск спадарожнікаў кожныя тры гадзіны.

Амерыканская кампанія Aevum прадставіла беспілотны лятальны апарат Ravn X. Яго плануюць зрабіць першай прыступкай вываду невялікіх спадарожнікаў на нізкую калязямную арбіту. Плануецца, што з дапамогай апарата можна будзе ажыццяўляць запуск кожныя тры гадзіны, паведамляе N +1.

Даўжыня апарата складае 24,4 метра, а размах крыла - 18,3 метра. Яго максімальная ўзлётная маса складае 24,9 тоны. Плануецца, што першы палёт беспілотніка адбудзецца да канца 2021 года. Aevum таксама плануе налета правесці першы дэманстрацыйны запуск карыснай нагрузкі ў космас для вайскоўцаў.

Мяркуецца, што беспілотнік будзе ўзлятаць на вышыню 9 - 18 тысяч метраў і запускаць двухступеністую ракету з карыснай нагрузкай. Апошняя і будзе ўжо выводзіць на нізкую калязямную арбіту спадарожнікі. Іншыя падрабязнасці пра новы апарат, распрацоўкай якога амерыканская кампанія займалася з 2016 года, пакуль не раскрываюцца.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».