18 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стадыён італьянскага «Напалі» перайменавалі ў гонар Марадоны

1
Стадыён італьянскага «Напалі» перайменавалі ў гонар Марадоны
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Пік кар'еры легендарнага футбаліста прыйшоўся менавіта на выступы за «Напалі».

Стадыён італьянскага футбольнага клуба «Напалі» перайменавалі ў гонар легендарнага гульца Дыега Марадоны. Раней стадыён называўся «Сан Паола».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце муніцыпальнай адміністрацыі Неапаля.

Паведамляецца, што перайменаваць стадыён прапанавалі мэр Неапаля Луіджы дэ Маджыстрыс і дарадца па тапаніміі Алесандра Клементэ. Пастанова падпісаная ўсімі сябрамі гарадской рады. Такім чынам, стадыён, на якім гуляе «Напалі», будзе называцца «Стадыён Дыега Арманда Марадоны».

У афіцыйным акце муніцыпальнай адміністрацыі Неапаля Марадона адзначаны як «найвялікшы футбаліст усіх часоў, які... сем гадоў насіў футболку «Напалі», прынёс дзве гістарычныя перамогі ў чэмпіянаце і іншыя прэстыжныя кубкі, а наўзамен атрымаў ад усяго горада вечную і безумоўную любоў».

Нагадаем, Марадона памёр 25 лістапада ва ўзросце 60 гадоў. У яго адбыўся сардэчна-лёгачны прыступ, які прывёў да спынення сэрца. Медыкі не змаглі выратаваць былога футбаліста.

Марадона выступаў за некалькі аргентынскіх клубаў, пасля чаго перабраўся ў Еўропу. Пік кар'еры прыпаў на выступы за «Напалі» ў 1984-91 гадах. У складзе італьянскай каманды двойчы выйграваў чэмпіянат, кубак і суперкубак Італіі, а таксама Кубак УЕФА.

Дагэтуль узяў некалькі кубкаў з «Барселонай» і чэмпіянат Аргентыны ў складзе «Бокі Хуніёрс». Пасля «Напалі» сезон адыграў у «Севільі» і ўжо з 1993 да 1997 года дагульваў у Аргентыне.

З'яўляецца чэмпіёнам свету 1986 года.

На цырымонію развітання з Марадонай у Буэнас-Айрэсе прыйшлі сотні тысяч чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках