20 студзеня 2021, Серада, 16:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кожны з нас – завод!»: Магутнае відэа ад працоўных МЗКЦ

2
«Кожны з нас – завод!»: Магутнае відэа ад працоўных МЗКЦ

Пасля жорсткіх словаў на адрас таракана ў жніўні працаўнікі прадпрыемства прадаўжаюць здзіўляць сваёй адвагай.

Працоўныя з незалежнага прафзвязу МЗКЦ запісалі відэазварот да супрацоўнікаў, паведамляе тэлеграм-канал МКБ.

«Запалохванне, ціск, пазбаўленне прэміі і звальненне – вось асноўныя метады прасоўвання ідэалогіі дзяржавы на заводзе. Хопіць фінансаваць неэфектыўны дзяржаўны прафзвяз, уступайце ў незалежны прафзвяз!

Разам мы зможам адстаяць свае правы, разам – мы сіла! Кожны з нас – завод!» – гаворыцца ў звароце працоўных.

Нагадаем, што ў жніўні застрайкавалыя працоўныя МЗКЦ адкрыта «паслалі» таракана і прымусілі яго зняважана дзякаваць калектыву завода за заклікі сысці ў адстаўку і «застрэліцца».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».