20 студзеня 2021, Серада, 16:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік Telegram выступіў з антыглабалісцкім маніфестам

26
Заснавальнік Telegram выступіў з антыглабалісцкім маніфестам

Павел Дураў акрэсліў свае прыярытэты.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў выступіў з антыглабалісцкім маніфестам.

Выданне meduza.io апублікавала ягоны кароткі пераказ.

Карпарацыі прымушаюць нас думаць, што развязанне нашых праблемаў заключаецца ў набыцці іх тавараў. Але на самай справе праблемы якраз і выкліканыя празмерным спажываннем. Калі ў вас лішняя вага, вам рэкламуюць харчовыя дабаўкі, але ключ да пахудання – проста менш есці.

Калі вы змагаецеся са стрэсам, вам не патрэбныя антыдэпрэсанты – больш шпацыруйце і спіце ўначы замест прагляду сацыяльных сетак.

Сістэма робіць упор на максімальны прыбытак карпарацый – яна шкодная і няўстойлівая ў доўгатэрміновай перспектыве. Ужо ў 28 гадоў на маім банкаўскім рахунку былі сотні мільёнаў даляраў, але гэта ніколі не было тым, што рабіла мяне шчаслівым.

Я даволі рана ўсвядоміў, што самым карысным заняткам з'яўляецца стварэнне, а не спажыванне. Таму замест набыцця яхтаў і самалётаў я выдаткаваў большую частку асабістых грошай на Telegram.

Думаю, што я змог разбагацець, таму што грошы ніколі не былі для мяне важнай мэтай. Калі я быў студэнтам, я ствараў вэб-сайты, гэта меркавалася заняткам батанікаў – але мяне не хвалявала тое, што іншыя людзі ўважаюць поспехам. Для мяне поспех – у магчымасці выдаткоўваць час на стварэнне рэчаў, якія мне падабаюцца. Мы жывем у эпоху, калі магчымасці творчасці бязмежныя, і я спадзяюся, што ўсё больш людзей будзе адкрываць для сябе задавальненне ствараць нешта для іншых.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».