19 красавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Узурпатар страціў лаяльнасць у шырокага кола чыноўнікаў і сілавікоў»

7
«Узурпатар страціў лаяльнасць у шырокага кола чыноўнікаў і сілавікоў»

Палітычнае становішча ў Беларусі змяняецца вельмі імкліва.

Эксперт Дзмітрый Балкунец мяркуе, што паўтарыць сцэнар Нурсултана Назарбаева ў Лукашэнкі не атрымаецца.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец выказаў меркаванне, што ў апошняга дыктатара Еўропы не атрымаецца стаць «ганаровым прэзідэнтам» аналагічна казахстанскаму сцэнару. На думку эксперта, Лукашэнку не прыме не толькі беларускі народ, але нават і сённяшняя ўладная «эліта».

Узурпатар настолькі дыскрэдытаваў сябе, што лаяльнасці варта чакаць толькі ад самага адданага кола сілавікоў. Акрамя таго, палітычнае становішча ў Беларусі змяняецца вельмі імкліва. Некаторыя эксперты не выключаюць, што супраць Лукашэнкі могуць выступіць і сілавыя структуры.

Балкунец адзначыў, што многія чыноўнікі ўжо не спяшаюцца выконваць даручэнні ўзурпатара.

«Ніхто не чакае, што ён застанецца ва ўладзе, у тым ліку і сілавікі», – цытуе палітолага сайт «Дни.ру».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках