20 красавiка 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 13 239 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 13 239 новых выпадкаў COVID-19

Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 13 239 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Ва ўстанове таксама паведамілі, што ад COVID-19 памёр яшчэ 531 чалавек, у большасці з якіх назіраліся спадарожныя захворванні, паведамляе Charter97.org на падставе звестак у польскіх СМІ.

Найбольшая колькасць новых заражэнняў – больш за 1,6 тыс. выпадкаў – зафіксавана ў Мазавецкім ваяводстве, адразу за якім ідуць Вялікапольскае і Сылезскае ваяводствы.

За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена амаль 41 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавірусу.

У цэлым на стан 4 снежня ў Польшчы пацверджана амаль 1 млн 42 тыс. выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, уключаючы больш як 19 тыс. смяротных зыходаў і больш як 666 тыс. ачунялых.

Тым часам колькасць заражэнняў каранавірусам у свеце перавысіла 65 млн 315 тыс. У агульнай колькасці з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерла больш за 1 млн 507 тыс. пацыентаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках