25 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец закідаў кактэйлямі Молатава аддзяленне паліцыі

Расеец закідаў кактэйлямі Молатава аддзяленне паліцыі

Інцыдэнт адбыўся ў Краснаярскім краі.

У Расеі невядомы мужчына кінуў у будынак аддзела паліцыі ў сяле Шалінскае пад Краснаярскам бутэльку з запальнай сумессю – кактэйлем Молатава. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Галоўнай управы МУС у рэгіёне Уладзіміра Юрчанку.

«Уначы кінуў у будынак аддзела бутэльку з запальнай сумессю. Яна ўспыхнула, але атрымалася аператыўна патушыць, пацярпелых няма», – заявіў ён, дадаўшы, што нападнік затрымалі. На месцы працуе аператыўная група і кіраўнік краявога глаўка ГУМУС Аляксандр Рэчыцкі, паведамілі ў агенцтве.

Мясцовы партал NGS24 са спасылкай на Юрчанку ўдакладняе, што некалькі вуліцаў у вёсцы былі перакрытыя, падазраванага здолелі знайсці і затрымаць «літаральна за гадзіну». Іншае мясцовае выданне – тэлеграм-канал «Борус» – сцвярджае, што нападніка клічуць Віталь Драздзенка і што ён кінуў у будынак аддзела паліцыі чатыры бутэлькі з кактэйлем Молатава, а не адну.

І «Борус», і кіраўнік Манскага раёна Арцём Чарных (сяло Шалінскае з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна) паведамляюць, што следчыя распачалі крымінальную справу пра тэракт (арт. 205 КК). Чарных таксама сцвярджае, што той самы чалавек блізу двух месяцаў таму разбіў вокны раённай адміністрацыі, запусціўшы ў іх бляшанкамі тушонкі. Пасля яго затрымалі і аштрафавалі.

Увосень гэтага года падлетак у Татарстане кінуў у бок паркоўкі паліцыі кактэйль Молатава і, паводле словаў сілавікоў, схаваўся ад пагоні, пасля пачаў пагражаць сілавікам нажом і нанёс раненне аднаму з іх. Сілавікі тады ўжылі табельную зброю – стрэлілі ў нападніка – у выніку чаго падлетак памёр на месцы ад атрыманых раненняў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках