29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраная прэзідэнтка Малдовы выступіла з экстранным зваротам да народа

13
Абраная прэзідэнтка Малдовы выступіла з экстранным зваротам да народа
МАЯ САНДУ
ФОТА: REUTERS / VLADISLAV CULIOMZA

Мая Санду хоча абаперціся на грамадзянаў у барацьбе супраць прарасейскіх палітыкаў.

Абраная прэзідэнтка Малдовы Мая Санду выступіла са зваротам да грамадзянаў, заклікаўшы іх выйсці на акцыю пратэсту і падтрымаць роспуск парламента. Санду канстатавала, што, пацярпеўшы паразу на прэзідэнцкіх выбарах, прэзідэнт Ігар Дадон рукамі падкантрольных яму дэпутатаў правёў праз парламент законы, накіраваныя на «ўзурпацыю ўлады».

Зварот абранай прэзідэнткі трансляваў грамадскі тэлеканал Moldova1 вечарам у пятніцу, 4 снежня, паведамляе OMG.

«Ва ўмовах надзвычай цяжкай сітуацыі ў краіне ў парламенце створаная кааліцыя партый Дадона і Шора, якая не шануе не толькі закон, але і людзей. Баючыся адказнасці за зробленыя беззаконні, у расчараванні пасля няўдалых выбараў, сацыялісты стварылі кааліцыю "ПСРМ-Шор" для прымання законаў з мэтай далейшага і беспакаранага крадзяжу. Пяць гадоў Дадон крычаў, што Шор павінен сядзець у турме, а цяпер яны суўдзельнікі. Мы не дазволім ім падзяліць нас паводле моўнай і нацыянальнай прыкметы. У зладзеяў няма нацыянальнасці. Іх трэба саджаць», – заявіла Мая Санду.

Яна паабяцала, што прынятыя паспешліва законы, будуць абскарджаныя ў Канстытуцыйным судзе. Напярэдадні парламент падтрымаў шэраг рэзанансных ініцыятываў:

вывядзенне галоўнай малдаўскай спецслужбы СІБ (Служба інфармацыі і бяспекі) з-пад кантролю прэзідэнта і падпарадкаванне яе парламенту;

прысваенне расейскай мове статусу «мовы міжнацыянальных зносінаў»;

скасаванне закона аб супрацьдзеянні замежнай прапагандзе, які забараняе трансляцыю ў Малдове расейскіх тэлеканалаў.

Паводле словаў Санду, новая кааліцыя, «сфармаваная зладзеямі і бандытамі», будуе далёкія планы.

«Яны маюць намер паставіць на чале ўсіх установаў людзей Дадона і Шора. Кааліцыя Дадона-Шора хоча захаваць гэты парламент яшчэ на два гады. Гэта той парламент, у якім некаторыя дэпутаты прадаліся ўжо тры разы. Яны хочуць захаваць гэты парламент, каб пакрываць свае схемы і зладзеяў. Гэты парламент павінен сысці. Ён дзейнічае супраць народа», – заявіла абраная прэзідэнтка.

Санду канстатавала, што ў парламенце няма большасці, на якую яна магла б абаперціся пры фармаванні ўрада.

«Гэты антынародны парламент павінен быць распушчаны. Мы разам павінны спыніць гэтую спробу ўзурпацыі ўлады! Людзі патрабуюць датэрміновых выбараў. Мы зробім тое, што патрабуюць людзі! У нядзелю мы выйдзем, каб спыніць спробу ўзурпацыі ўлады», – заявіла абраная прэзідэнтка.

Мая Санду анансавала «Раду з грамадзянамі» і заклікала сваіх прыхільнікаў збірацца на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу ў цэнтры Кішынёва аб 11-й нядзелі, 6 снежня.

«Гэта ўрад павінен быць скіраваны ў адстаўку, гэты парламент павінен быць распушчаны! Такая воля народа!» – падкрэсліла палітык.

Нагадаем, былая прэм'ер-міністарка Малдовы, старшыня партыі «Дзеянне і Салідарнасць» Мая Санду атрымала перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Санду сабрала 57,72% галасоў выбарнікаў, а лідар прарасейскіх сацыялістаў Ігар Дадон – 42,28%.

Адзначым, што ў першым туры былая прэм'ер-міністарка з мінімальным адрывам апярэдзіла дзейнага прэзідэнта. 1 лістапада за Санду прагаласавалі 35%, а за Дадона – 33,5% выбарнікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках